Дарагія выбрыкі камунальнікаў | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Дарагія выбрыкі камунальнікаў

ПРЫ праверцы Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі выяўлены факты адсутнасці нормаў расходу паліва-энергетычных рэсурсаў, парушэння бюджэтнага і будаўнічага заканадаўства, неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці. На працягу апошніх трох год далёка не ў поўным аб’ёме выконваліся даведзеныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Пры гэтым дэбіторская запазычанасць са студзеня 2014 года па сакавік бягучага ўзрасла ў 3,3 раза, а пратэрмінаваная крэдыторская — у 5,7. Не надавала дырэкцыя належнай увагі і выкананню дзяржаўнага заказу па здачы другаснай сыравіны. У прыватнасці, паперы і кардону недапастаўлена за 2014 год 119,3 тоны, лому і адыходаў чорных металаў за мінулы — 32,3 тоны альбо 42,2 працэнта ад задання.
Расходаванне звыш устаноўленых нормаў кацельня-пячнога паліва, цеплавой і электрычнай энергіі, налічэнне амартызацыі па асноўных сродках, якія не выкарыстоўваліся, дазволіла прадпрыемству ў 2013-2015 гадах атрымаць незаконна з бюджэту больш за 43 тысячы рублёў субсідый. У вёсцы Ілья адсутнічалі нормы расходу паліва-энергетычных рэсурсаў на пад’ём і падачу вады, перапампоўванне і ачыстку сцёкаў. Апрача таго, бюджэтная пазыка на суму звыш 7 тысяч рублёў, выдзеленая на папаўненне абаротных сродкаў, выкарыстана не па мэтавым прызначэнні, а каля 3 тысяч — не эфектыўна, накіраваны на выраб незапатрабаванай праектна-каштарыснай дакументацыі. Больш за тры гады не прымаюцца меры і па прыцягненні ў абарот лазні ў вёсцы Чаромушкі і кацельні ВВК у Вілейцы.
Выяўлены таксама факты выканання будаўніча-мантажных работ без праектна-каштарыснай дакументацыі, эксплуатацыі аб’ектаў без іх прыёмкі ва ўстаноўленым парадку. Напрыклад, без актаў уводу выкарыстоўваліся тры мадэрнізаваныя ўчасткі цеплатрас у горадзе, кацёл магутнасцю 1,2 МВт на кацельні па вуліцы Дабравольскага ў Вілейцы. Па выніках праверкі 18 работнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 7 асоб — да адміністрацыйнай на суму 1 тысяча рублёў. Сума штрафу на жыллёва-камунальную гаспадарку перавысіла 8 тысяч, спагнана ў бюджэт 63 тысячы, уплачана падаткаў і пені 7 тысяч рублёў. Для дачы прававой ацэнкі матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы.
Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю.


28 кастрычнiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi возера Глубелька 223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси