“ДЭУ-66”: трэція ў вобласці

14 КАСТРЫЧНІКА на вытворчай базе філіяла «ДЭУ-65» у Нясвіжы прайшоў трэці конкурс прафесійнага майстэрства сярод работнікаў РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр». У ім прыняло ўдзел 13 каманд, у кожнай па пяць чалавек. Мядзельшчыну прадстаўляла каманда на чале з начальнікам філіяла «ДЭУ-66» Уладзімірам Перагудам.
З вітальным словам да ўдзельнікаў конкурсу звярнуўся генеральны дырэктар прадпрыемства Мікалай Мацюк. Ён адзначыў, што мерапрыемства праводзіцца з мэтай выяўлення лепшых прафесійных якасцей супрацоўнікаў прадпрыемства, павышэння ўзроўню падрыхтоўкі і ўдасканалення майстэрства, папулярызацыі працоўных спецыяльнасцей, паляпшэння навыкаў кіравання аўтамашынамі, а таксама распаўсюджвання перадавога вопыту і культуры вытворчасці дарожных прафесій. Мікалай Мікалаевіч пажадаў канкурсантам удалых стартаў, сумленнай барацьбы, суддзям — аб’ектыўнасці.
Конкурс праводзіўся ў пяці намінацыях: вадзіцеляў аўтамабіляў «ГАЗэль», «МАЗ» і пагрузчыка, машыніст аўтагрэйдара, работа са сродкамі вымярэння. Першы тур — тэарэтычны. Удзельнікам належыла адказваць на пытанні па ахове працы і Правілах дарожнага руху.
Другі — практычны, вядома ж, быў самым відовішчным. Аўтамабілісты змагаліся ва ўменні своечасова спыняцца, паркавацца і рухацца на хуткасць у розных умовах на розных участках. Аўтагрэйдарысты на адведзеным 50-метровым участку выконвалі работы па рамонтным прафіляванні гравійнага пакрыцця і наразалі кюветы.
Вадзіцелі пагрузчыка спаборнічалі ў закідванні конусаў у карзіну і ў закрыцці карабка запалак. Тыя, хто працаваў са сродкамі вымярэння, павінны былі перадаць вышынную адзнаку на аб’ект з адначасовым нівеліраваннем дадатковых кропак. Барацьба была нежартоўная. Кожны імкнуўся выканаць заданне найлепшым чынам і не саступіць саперніку. Але хтосьці прадэманстраваў лепшыя веды і навыкі, таму і змог набраць найбольшую колькасць балаў і тым самым апынуцца на вышэйшай прыступцы п’едэстала гонару.
Па выніках конкурсу першае месца ў камандным заліку занялі прадстаўнікі філіяла «ДЭУ-65» з Нясвіжа. Другое — у дарожнікаў з Мінска («ДЭУ-5»). А вось трэцяе месца заваявала наша каманда. Каманды, якія занялі прызавыя месцы, узнагароджаны кубкамі, дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Прыемна адзначыць, што ў асабістым заліку аўтагрэйдарыст з Мядзела Іосіф Ільясевіч заняў другое месца. Ён атрымаў грамату і грашовую прэмію.
Мы шчыра віншуем Іосіфа Канстанцінавіча і ўсіх удзельнікаў конкурсу з заслужанай перамогай. Яны даказалі, што філіял
«ДЭУ-66» у вобласці ў ліку лепшых.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.


28 кастрычнiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Дарожная служба

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 _dsc1133-3 Касцёл у Засвіры   img_4257

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси