УП “Ілаўскае” адкрыла фірмовы магазін у вёсцы Нарач

resize-of-p8110010Цяпер пакупнікам не давядзецца доўга хадзіць па магазінах і пільна шукаць «мясцовыя» чыпсы, сок альбо павідла. Прадукцыю УП «Ілаўскае» можна знайсці ў харчовай краме, якая днямі гасцінна расчыніла дзверы ў цэнтры вёскі Нарач.

- Задума адкрыць гандлёвую кропку, – расказвае намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях унітарнага прадпрыемства Тамара Міхайлаўна Мехавіч, – з’явілася даўно. Уся справа была за выбарам месца. І тут яно, як мне здаецца, вельмі зручнае – крама на самым віду.

Дарэчы, у магазіне таксама прадстаўлены шырокі пералік мясной, малочнай, хлебнай, сыпучай прадукцыі. Ды і цэны тут значна ніжэйшыя, чым у іншых гандляроў. Так што, дарагія пакупнікі, спяшайцеся ацаніць прапановы!

На здымку: прадавец магазіна Валянціна Ягораўна Карпей.

Фота Таццяны Несцярэнка.



25 жнiўня 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 Касцёл у Шэметава    возера Мястра  Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела