Пасля цырульні — хоць партрэт!

НЯДАЎНА сустракаю знаёмую. Усміхаецца, бадзёра вітаецца. Твар яе свеціцца, нягледзячы на шэрае асенняе неба. На пытанне, адкуль ідзе, адказвае:
— Іду ад фатографа. Захацелася мець фотакартку з сённяшнім выглядам. Ці ты не заўважаеш, якая ў мяне прычоска?
І сапраўды, прычоска ў жанчыны — проста клас! Аказваецца, гадзіну таму яна выйшла з цырульні “Міледзі”, размешчанай пад адным дахам з магазінам “Юбілейны”, што ў райцэнтры.
— Не інакш, як Лена Аўсяная пастаралася? — пытаюся ў знаёмай.
— Так, Лена. Цяпер у гэту цырульню буду хадзіць заўсёды.
Яе рашэнне ніколькі не здзівіла. Названая цырульня стала і маёй пастаяннай. Дакладней, не толькі маёй, але і ўсёй нашай сям’і. Калі прыйшла сюды першы раз, атрымала цудоўнае ўражанне ад самога памяшкання — хоць і невялічкае, але аформлена з густам, ад чысціні і ўтульнасці, ад кветак, ад прыемнага гучання музыкі.
Цяпер варта пачаць расказ пра цырульнікаў, якія тут працуюць. З першых дзён адкрыцця гаспадыняй “Міледзі” стала Алена Аўсяная. Пазней прыйшла Марына Штура. У маладых, абаяльных жанчын склаўся дасканалы дуэт прафесіяналаў. Так, так. Яны выдатна валодаюць сваёй справай. Хоць робяць мужчынскую, жаночую, дзіцячую стрыжку, хоць завіўку, афарбоўку валасоў, хоць укладку, святочную прычоску — усё робяць не спяшаючыся, як кажуць кліенты, дакранаючыся да кожнай валасінкі. Сядзець у крэсле і адчуваць іх старанне — сапраўднае задавальненне.
Што яшчэ падабаецца людзям? Няма чаргі. Існуе папярэдні запіс і строгае захаванне названага часу.
— Ды не ўсё так строга, як вам здаецца, — усміхаецца Алена Мікалаеўна. — Ці ж мы не разумеем кліентаў! У чалавека, напрыклад, адказная пасада, ён цэлы дзень заняты, а заўтра зноў нейкае мерапрыемства ці нарада, ці дзелавая сустрэча. Трэба зранку быць у адпаведнай форме. Па просьбе мы прыйдзем раней ці затрымаемся пазней. А як жа інакш?
І яшчэ адно пацвярджэнне прафесіяналізму Алены Мікалаеўны і Марыны Міхайлаўны: гэта культурнае абыходжанне з кліентамі. Няма лішніх пытанняў, няма абмеркаванняў непатрэбных мясцовых навін.
Вось і ўсё. Скажу толькі, што многія мядзяльчане, патэлефанаваўшы ў цырульню, ведаюць, што пачуюць. А гэта: “Вы запісаны, прыходзьце, калі ласка!”.
В. СЛАВІНА.
г. Мядзел.


20 кастрычнiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бытавое абслугоўванне

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

dsc_5774-3 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Касцёл у Мядзеле  1-12

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси