У Пятра і Чаславы

СЯДЗІБА Пятра і Чаславы Тананоў у Канстанцінаве Слабадскога сельсавета месціцца крыху наводшыбе, але адразу прыцягвае ўвагу. Вялікі цагельны дом, дагледжанае дварышча, мноства кветак, арэлі, альтанка, сажалка з белымі і жоўтымі гарлачыкамі… Усё — з густам. Хоць гаспадары і не вучыліся на ландшафтных дызайнераў.
Цяпер яны на пенсіі. Часлава Уладзіміраўна амаль трыццаць гадоў была выхавальнікам у мясцовым дзіцячым садку. Пётр Станіслававіч працягвае працаваць механізатарам у “Слабадской зары”. Трымаюць гаспадарку.
— У Канстанцінава пераехалі са Слабодкі, — расказвае гаспадыня, паказваючы свае ўладанні. — Гэта быў калгасны дом. Прыватызавалі. Пакрыху добраўпарадкавалі тэрыторыю. Высеклі хмызняк, на месцы балотца выкапалі сажалку…
  Ладная плошча адведзена пад кветкі. Асаблівае захапленне выклікаюць ружы, вялізныя і духмяныя (аналагі ад галандскіх фермераў і блізка не ляжалі!). Кветнік гаспадыня нікому не давярае, а даглядаць гарод дапамагаюць дочкі (адна жыве ў аграгарадку Слабада, другая — у курортным пасёлку), зяці, унукі. “Арэлі змайстраваў зяць. А вось альтанку рабілі разам, усёй вялікай сям’ёй”, — кажа Часлава Уладзіміраўна. Добраўпарадкаваннем захоплены і Пётр Станіслававіч. Але мае і яшчэ адну любімую справу. Пра яе гучным брэхам паведамляюць ганчак, лайка і кокер-спаніэль — верныя гаспадаровы памочнікі на паляванні.
Наталля ЛІСІЦКАЯ.
На здымку: Часлава Танана.
Фота Аляксандра Высоцкага.


14 кастрычнiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства, Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

1-12 223_ Касцёл у Засвіры    возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси