У краі добрых людзей

Паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі! Вельмі хацелася б праз раённую газету выказаць шчырыя словы падзякі жыхарцы курортнага пасёлка Нарач Алене Лявонаўне Гарлуковіч, якая дапамагла майму родзічу ў форс-мажорнай сітуацыі.
З маім дзядзькам Генадзем Міхайлавічам за амаль што 80 гадоў жыцця здараліся розныя гісторыі. У сілу сваёй прафесіі (ён працаваў інжынерам-канструктарам у ваеннай авіяпрамысловасці) даводзілася шмат ездзіць па свеце і неаднойчы шукаць выйсце з непрадбачаных сітуацый. Вось і сёлетняя паездка на малую радзіму на Навагрудчыну (а жыве дзядзя ў Растове-на-Доне) не абышлася без прыгод. Транзітам вырашыў пагасціць у стрыечнай сястры на Нарачы. Толькі вестка аб яго прыездзе прыйшла са спазненнем…
Адшукаць позна вечарам патрэбныя вуліцу і дом у пасёлку аказалася складана: на вакзале аніякіх указальнікаў! Ды і з мясцовых не кожны ведае нумарацыю шматпавярховак. А некаторыя і ўвогуле не ідуць на кантакт з незнаёмцамі. І ўсё ж дзядзю пашчасціла. З работы якраз вярталася  Алена Лявонаўна (яна працуе прадаўцом у “Еўраопце”). Нягледзячы на позні час і ўласную стомленасць, жанчына з разуменнем і спачуваннем аднеслася да праблемы незнаёмага пажылога мужчыны. Спачатку праводзіла па названым адрасе, а потым (калі стала зразумела, што гаспадароў няма дома) прапанавала спыніцца ў гасцініцы, куды і адвяла “нечаканага госця”. Але і тут “засада”: аплата толькі ў беларускіх рублях… Засталося звярнуцца за дапамогай у міліцыю. Туды і пайшлі.
Ад імя дзядзі яшчэ раз шчыра дзякую Алене Лявонаўне Гарлуковіч, а таксама супрацоўнікам аддзялення міліцыі ў
к. п. Нарач, якія дзяжурылі вечарам 23 верасня (яны вызначылі гаспадара кватэры і адшукалі яго).
Вось так закончыліся прыгоды расіяніна ў Нарачы. Дарэчы, нягледзячы на ўсё, наш край прыйшоўся дзядзю даспадобы.
Т. ТАРМОЛА.


14 кастрычнiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Нам пішуць

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        dsc_5774-3 223_ _06-040

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси