Мядзел і магдэбургскае права

БОЛЬШ за чвэрць тысячагоддзя мінула з тае пары, як мястэчка Мядзел атрымала магдэбургскае права. Нагадаем, што яно ўзнікла ў Германіі. У ліку першых бліжэйшых ад нас гарадоў, удастоеных такога гонару, Вільна і Брэст, Гродна і Слуцк, Полацк і Мінск… Варта адзначыць і тую важную акалічнасць, што наша краіна па тым часе ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе справаводства вялося пераважна на старабеларускай мове. Жыхары населеных пунктаў, якія атрымлівалі магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваяводаў і старастаў, у горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання — магістрат. А яшчэ ён атрымліваў права мець уласны герб — сведчанне даволі высокага ўзроўню развіцця і сімвал незалежнасці ад князёў ды каралёў. Пераважную частку гараджан у Мядзеле тады складалі розныя рамеснікі, гандляры і купцы. Як можна сказаць зараз, людзі ледзь ці не пагалоўна займаліся бізнесам. Тым, чаго нам так не стае ў сённяшнім жыцці.
Да пачатку мінулага стагоддзя горад падзяляўся на Стары і Новы Мядзел. Першы з іх упамінаецца ў гістарычных летапісах з 1454 года. Ён належыў і Радзівілам, і Грабкоўскім, і Кошчыцам… Новы вядомы на дзевяць год пазней. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, назва горада паходзіць, хутчэй за ўсё, ад літоўскага слова “medinis” — лясны, драўляны. І знаходзіўся ён напачатку на беразе возера Мядзел. Пра яго і ўзгадваецца яшчэ ў 1324 годзе ў пісьме Гедзіміна, які змог значна пашырыць тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, а з 1322 года перанёс яго цэнтр з Навагрудка ў Вільню, рыжскаму біскупу, у якім вялікі князь скардзіцца на агрэсіўныя дзеянні рыцараў-крыжакоў: “…яны напэўна захапілі б наш замак Медела, каб не быў ён так добра ўмацаваны, аднак мноства людзей яны забілі і многіх павялі за сабою”. Аднак пазней, як сведчыць паданне, надарыўся мор, і таму людзі былі вымушаны перанесці паселішча ў іншае месца — на бераг Мястра, дзе цяпер і квітнее сучасны гарадок Мядзел, раённы цэнтр азёрнага краю.
Узгадваючы 1762 год, калі ён атрымаў магдэбургскае права, хочацца, каб і зараз у нашым горадзе, пасёлках і аграгарадках больш хуткімі тэмпамі развівалася прадпрыемніцтва, адкрываліся патрэбныя людзям вытворчасці і промыслы, што пойдзе курортнаму рэгіёну і яго жыхарам толькі на карысць.
Наш кар.


14 кастрычнiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гісторыя

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  06-012 на Блакітных азёрах        1-12

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси