Апошняе лета дзяцінства альбо Падарожжа недэлетантаў

Калі ўвесну празвінеў апошні школьны званок, з радасцю падумаў: “Ну, вось і доўгачаканае лета, а гэта значыць, будзе шмат цікавага!”. Так яно, зрэшты, і сталася.
Адразу была паездка ў Ялту. Накіраваліся ўсёй сям’ёй — тата, мама, я і малодшая сястра Ліза. Уражанні засталіся накшталт тых, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць! Пабачылі замак “Ластаўчына гняздо”, Варанцоўскі, Масандраўскі, Левадзійскі палацы і такім чынам дакрануліся да гісторыі курортнага краю. З феерычнай сучаснасцю сустрэліся на канцэрце Дзяніса Майданава, які выступаў пад адкрытым небам. Уразіла свята ваенна-марскога флоту, падчас якога змаглі пабачыць парад караблёў, канцэрт і салют. Пабывалі на старым гарадскім могільніку, дзе пахаваны наш славуты зямляк Максім Багдановіч. Падчас паездкі ў Севастопаль убачылі панараму “Абарона Севастопаля 1854-1855 гг.”, дыяраму “Штурм Сапун-гары 7 мая 1944 года”. Калі вярталіся дадому (праз Маскву) — зазірнулі на Чырвоную Плошчу. Ну, вельмі прыгожа!
І вось я зноўку дома. А сэрца так і рвецца ў падарожжа. І тут сустракаю старэйшых сяброў — Ваню Папкова, Вадзіма Алянцея, Аркадзія Бурэйку, з якімі звычайна бавім час на Блакітных азёрах. Маўляў, хлопцы, я там і там быў, вельмі спадабалася, чаму б не працягнуць задавальненне? Таварышы прапанавалі “пакалясіць” па Беларусі. Пачалі з Віцебшчыны. Найперш сэрцы паланілі Браслаўскія азёры. Потым паехалі ў Полацк: наведалі Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскую царкву, помнікі  Усяславу Чарадзею, Францыску Скарыну, Еўфрасінні полацкай. Пабывалі ў цэнтры Еўропы (у сэнсе, пабачылі славуты сімвалічны знак). Не абмінулі, вядома ж, і  горад Віцебск. Яшчэ б: гэта ж радзіма “Славянскага базару”! А яшчэ зямля, якая не па чутках ведае Пэна, Марка Шагала, Казіміра Малевіча. У Оршы, на радзіме Уладзіміра Караткевіча, узгадалі любімыя творы славутага пісьменніка. На Гомельшчыне, у Рэчыцы, пачулі пра трагічна-ўзнёслы лёс мастака Аляксандра Усачова, аўтара шматлікіх палотнаў на біблейскія, міфалагічныя тэмы. Праехалі і праз Рагачоў — горад якраз рыхтаваўся да Дня беларускага пісьменства. Потым свой маршрут скіравалі на Брэстчыну. Завіталі ў Мікашэвічы, дзе вядзецца перапрацоўка будаўнічага гранітнага каменю. З вока на вока сустрэліся са сведкай жудаснага кровапраліцця — Брэсцкай крэпасцю. А пасля былі Гродна, Гярвяты… Такі вось круг атрымаўся і такое маё апошняе школьнае лета.
Ігар РАБЯНОК.
Вучань 11 класа Свірскага ВПК д/с-СШ.


07 кастрычнiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь, Падарожжы

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах            Паруснікі                          1-12 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела