Навіны Мядзельшчыны

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» з 27 верасня пачалася змена «Лідар-2016».
Удзельнікі змены — лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання, прадстаўнікі дзіцячых і маладзёжных саветаў і парламентаў гарадоў, якія далучыліся да міжнароднай ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям». Падчас змены пройдуць інтэрактыўныя і дыскусійныя пляцоўкі, майстар-класы па розных накірунках, шматлікія конкурсы, арт-праект «Культура. Традыцыі. Спадчына»  і многае іншае. 
 ***
У бліжэйшыя выхадныя пройдуць Еўрапейскія дні назіранняў за птушкамі EuroBirdWatch2016. Традыцыйна актыўны ўдзел у іх прымуць жыхары Мядзельшчыны.
 ***
З 22 па 25 верасня ў Магілёве адбылася XVI міжгаліновая рэспубліканская спартакіяда прафсаюзаў. У складзе каманды па валейболе прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму былі прадстаўнікі Мядзельшчыны Андрэй Русак і Аляксандр Сторублёў. Валейбольная дружына заняла трэцяе месца.
 ***
НА гарадскім стадыёне ў Мядзеле 24 верасня адбыўся футбольны матч, прысвечаны Дню горада. Зборная школьнікаў са Свіры і Занарачы выйграла ў каманды, складзенай з вучняў Нарацкай №1 і №2 сярэдніх школ. Лік сустрэчы 2:1. Праўда, з-за дажджу гульня закончылася датэрмінова.


30 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        223_ Лебедзі на Нарачы _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси