Няхай будзе святло!?

Хочаце жывы анекдот? У сэнсе з жыцця? Калі ласка!.. Днямі адзін з вясковых знаёмых паехаў у сталіцу — на калгасным “УАЗе”. Пакуль старшыні дачакаўся, дык і сцямнела. Праўда, калі зайшло сонца, вадзіцель так і не заўважыў — паўсюль свяцілі ліхтары. Рушылі ў дарогу. Ды толькі ад’ехалі — спыняе даішнік: маўляў, чаму без блізкага святла едзеце. “Таварыш міліцыянер, а што ўжо ноч наступіла? Усё ж бачна, як днём! У нас у вёсцы ў ясны поўдзень толькі так бывае…”. Праваахоўнік усміхнуўся, ды толькі і знайшоў што сказаць: “Шчаслівай дарогі! А святло ўключыце — як-ніяк палова восьмай вечара”.
Смешна. Але скрозь слёзы. Ці ж вяскоўцы з гараджанамі не пад адным небам ходзяць? Чаму сонца свеціць для ўсіх аднолькава, а ліхтары жыхарам мегаполісаў вочы слепяць? Чаму жывёлаводу-рупліўцу з вячэрняй дойкі скрозь цемру прабівацца, а мінчаніну самалюбства цешыць, што яго горад дыяментам зіхаціць? Чаму?.. Чаму?.. Чаму?..
Ды таму, што сацыяльны стандарт патрабуе: у населеных пунктах павінна быць асвечана не менш за 80 працэнтаў вуліц. А калі ў вёсцы 2-3 чалавекі жывуць, то ліхтара ў пачатку і канцы хопіць. Ну і яшчэ ля сацыяльна значнага аб’екта (калі такі ёсць) няхай будзе. І я ні ў якім разе не яхіднічаю. Так насамрэч дазваляюць нормы.
А яно і на самай справе. Навошта грошы кідаць на вецер (дакладней, у цемру), калі  з тых трох бабуль з “хутара” дзве ў 5 гадзін спаць кладуцца. А купіць-замяніць лямпачку ў ліхтары сёння грошай каштуе, якія сельсавету (яўна не самаму багатаму ведамству), напэўна, больш мэтазгодна накіраваць на добраўпарадкаванне могільнікаў, помнікаў, тэрыторый…
Зрэшты, тут, як кажуць, палка з двума канцамі. І як яе не круці…
Юлія КАЗЛОВА.


30 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

1-12 0-170 img_4257 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси