Яркія фарбы восені жыцця

КАЖУЦЬ, што старасць — усяго толькі дурная звычка, на якую ў занятых людзей не хапае вольнага часу. Лад жыцця людзей пенсіённага ўзросту ў многім вызначаецца тым, як яны бавяць вольны час, якія магчымасці для гэтага стварае грамадства. Актыўна займаючыся грамадскай дзейнасцю, пажылыя людзі робяць сваё жыццё больш цікавым і плённым. Магчымасці для самаразвіцця і самарэалізацыі, умацавання духоўнага і фізічнага здароўя, актыўнай інтэграцыі ў грамадстве прадастаўляе аддзяленне дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Яно прызначана для самай паважанай часткі насельніцтва нашага горада — людзей старэйшага ўзросту.
Аддзяленне наведваюць 35 чалавек. Тут кожны можа знайсці занятак па душы. Напрыклад, асвойванне інтэрнэта ў гуртку “Камп’ютарны лікбез” пашырае магчымасці атрымання інфармацыі і зносін з роднымі і блізкімі, зніжае сацыяльную агрэсію і дэзадаптаванасць старэйшага пакалення да новых умоў жыцця, вучыць іх максімальна выкарыстоўваць даброты інфармацыйнай супольнасці.
Заняткі ў гуртку “Сакрэты доўгажыхарства і прыгажосці” раскрываюць таямніцы захавання маладосці. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца гурток “Вандроўнік”, дзякуючы якому наведвальнікі здзейснілі экскурсію “Аздараўленчыя працэдуры і медыцынскія паслугі” ў санаторый “Прыазёрны”, пазнавальную пешую экскурсію “Пешшу ў гісторыю: мядзельскі касцёл Маці Божай Шкаплернай і манастыр кармелітаў. Мядзельская кальварыя”, наведалі каталіцкія храмы Беларусі, заказнік “Блакітныя азёры”.
Для арганізацыі вольнага часу пажылых грамадзян у аддзяленні вядзецца гуртковая работа па інтарэсах. У майстэрнях “Фантазіі ў інтэр’еры”, “Чароўная стужачка”, “Вязанне для душы”, “Хатняя ўтульнасць” раскрываюцца здольнасці нашых наведвальнікаў, іх крэатыўнасць і творчасць. А вынік работы — гэта выставы, якія неаднаразова радавалі вочы мядзяльчан.
У аддзяленні працуе валанцёрская група. Праведзена акцыя “З Калядамі ў кожны дом”, падчас якой адзінокіх грамадзян дома віншавалі з Новым годам і Калядамі, уручалі салодкія падарункі, якія набывалі самі валанцёры, спявалі калядныя песні. Падчас акцыі “Чараўніцтва на Каляды” наведвалі сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, таксама ўручалі ім падарункі.
Клуб “Нара” збірае самых актыўных наведвальнікаў аддзялення. Сустрэчы з цікавымі людзьмі, абмен вопытам, цёплыя віншаванні з Днямі нараджэння, святы ў коле сяброў — усё гэта аб’ядноўвае членаў клуба і стварае добры настрой.
У бягучым годзе грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне, сустракаліся з супрацоўнікамі ААБ “Беларусбанк”, якія даступна расказалі пра паслугі для насельніцтва, пазнаёмілі з такімі актуальнымі паняццямі як зберажэнні, акцыі, банкаўскія ўклады (дэпазіты), плацежныя карткі, правялі гутарку па павышэнні фінансавай граматнасці для грамадзян пажылога ўзросту, закранулі і тэму дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь.
Наведвальнікі аддзялення могуць таксама падтрымліваць і сваю фізічную актыўнасць. Ім прапаноўваецца аздараўленчая гімнастыка па методыцы “Цыгун” і наведванне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Мядзел”.
Хто можа прыходзіць у аддзяленне дзённага прабывання?  Гэта грамадзяне, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту і захавалі здольнасць да самаабслугоўвання, не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў для наведвання аддзялення. А вось мужчыны і жанчыны, якія не маюць 60 гадоў, могуць прымаць удзел у валанцёрскай дзейнасці.
Паважаныя грамадзяне нашага горада! Калі вы пенсіённага ўзросту і вас зацікавілі паслугі аддзялення, тэлефануйце і прыходзьце да нас. Жывіце ярка, цікава і плённа!
А. АНДРОН.
Кіраўнік гуртка аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.


30 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

возера Глубелька на Блакітных азёрах        223_ Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси