Не тармазі! Выбірай правільную хуткасць!

Аналіз аварыйнасці на дарогах Мядзельшчыны сведчыць, што ўзровень дарожна-транспартнага траўматызму, звязаны з перавышэннем вадзіцелямі хуткасці, застаецца па-ранейшаму высокім. За 8 месяцаў бягучага года з-за хуткаснага ліхацтва на тэрыторыі раёна адбылося 6 ДТЗ (40% ад агульнай колькасці), у якіх 13 чалавек атрымалі раненні (50% ад усіх траўміраваных у аварыях).
Так, у лютым на аўтадарозе Купа — Занарач — Брусы 40-гадовая жыхарка Вілейкі не справілася з кіраваннем — з’ехала ў левы кювет па ходу руху і “сустрэлася” з дрэвам. У выніку аварыі двое непаўналетніх пасажыраў і два дарослыя з пераломамі былі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.
А ў маі нелегальны перавозчык, 54-гадовы мінчанін няправільна выбраў хуткасць і на 117-ым кіламетры аўтадарогі Мінск — Калачы — Мядзел з’ехаў у правы кювет і таксама “спаткаў” дрэва. У выніку ДТЗ трое пасажыраў “Фальксвагена-Каравела” з траўмамі рознай ступені складанасці былі шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне райбальніцы.
З мэтай прыняцця дадатковых мер па недапушчэнні парушэнняў хуткасці з 27 па 30 верасня дзяржаўтаінспекцыя раёна праводзіць прафілактычную акцыю “Хуткасць”, падчас якой арганізаваны ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам з прымяненнем сакрэтнага і змяшанага кантролю выканання вадзіцелямі хуткасных рэжымаў. Дарэчы, у гэтыя дні да кіроўцаў-ліхачоў прымяняюцца максімальна строгія меры адміністрацыйнага спагнання (згодна з дзеючым заканадаўствам, вядома ж).
Нагадаю, згодна з артыкулам 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г давядзецца заплаціць адну базавую велічыню. Калі перавысілі на 20-30 км/г — штраф складзе ад 1 да 3 базавых, на 30 і больш — ад 3 да 10 базавых велічынь. За паўторнае на працягу года парушэнне дадзенага характару ў адносінах да кіроўцы прымяняецца максімальнае адміністрацыйнае ўздзеянне — пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам да года.
В. ПЯТКОЎСКІ.
Начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС.


29 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бяспека

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi  возера Мястра  возера Мястра 1-12

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси