Членістаногае нашэсце

Па стане на 1 верасня 2016 года ў раёне зарэгістравана 270 выпадкаў укусаў кляшчоў, а гэта на 40% больш, чым за аналагічны перыяд 2015 года.

Найчасцей іх нападзенні назіраліся пры наведванні лясоў і ў сельскай мясцовасці. Асноўная небяспека гэтага заключаецца ў тым, што кляшчы могуць перадаваць разам са слінай пры прысмоткванні ўзбуджальнікаў “клешчавых інфекцый”. 
У рамках прафілактычных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў ДУ “Мядзельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” ажыццяўляе маніторынг за захворваннем “клешчавымі інфекцыямі”. Адсочвае таксама адпаведныя звароты насельніцтва, сезонны ход колькасці пераносчыкаў. Ажыццяўляе кантроль за правядзеннем комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ўзнікнення “клешчавых інфекцый”. У месцах выяўлення пераносчыкаў і з мэтай стварэння неспрыяльных умоў для іх прабывання на тэрыторыях населеных пунктаў, аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацый, у зонах адпачынку праводзяцца знішчальныя апрацоўкі.
У сувязі з наступленнем грыбнога сезона нагадваем, што самая эфектыўная прафілактыка “клешчавых інфекцый” — гэта прадухіленне кантакту з кляшчом, а ў выпадку прысмоктвання — хуткае яго выдаленне і прыняцце прафілактычных прэпаратаў. Выкарыстоўвайце рэпеленты і кожную гадзіну, пры знаходжанні ў лесе, аглядайце сваё адзенне і адкрытыя ўчасткі цела, каб знайсці і зняць кляшчоў.
Калі ўсё ж такі клешч прысмактаўся, яго неабходна выдаліць і пасля вяртання з лесу абавязкова звярнуцца да ўчастковага тэрапеўта (педыятра), які прызначыць прафілактычнае лячэнне і ўстановіць медыцынскае назіранне. Лабараторнае даследаванне кляшча — працэдура не абавязковая, аднак пры жаданні можна яго правесці.
Выкарыстоўвайце любыя спосабы абароны ад кляшчоў. І тым самым надзейна абараняйце сябе і сваіх блізкіх ад магчымых клешчавых захворванняў.
Аддзел эпідэміялогіі ДУ “Мядзельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.


23 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 возера Глубелька Рэчка Нарачанка        06-043

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси