Пытанне – юрысту

Ці можа запазычанасць па камунальных паслугах пагашацца вылічэннямі з пенсіі?
КАЛІ ў грамадзяніна ёсць вялікая запазычанасць па камунальных плацяжах, і ён яе добраахвотна не выплачвае, ці мае права жыллёва-камунальная служба “пагашаць” яе шляхам вылічэння з пенсіі? Якім чынам гэта ажыццяўляецца?
Сяргей, жыхар Мядзела.
На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
— Артыкул 94 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992  года № 1596-XII “Аб пенсіённым забеспячэнні” вызначае, што ўтрыманні з пенсіі могуць ажыццяўляцца:
- на падставе судовых рашэнняў, вызначэнняў, пастаноў і прысудаў, выканаўчых надпісаў натарыусаў, дыпламатычных агентаў дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь і консульскіх службовых асоб консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, іншых рашэнняў і пастаноў, выкананне якіх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым для выканання судовых рашэнняў;
- на падставе рашэнняў камісій па назначэнні пенсій для спагнання сумаў пенсій, якія залішне выплачаны пенсіянеру з прычыны злоўжыванняў з яго боку (у выніку прадастаўлення дакументаў з заведама недакладнымі звесткамі, утойвання факту работы і т. п.).
Ніякія іншыя ўтрыманні з пенсій, акрамя ўказаных  вышэй, не дапускаюцца.
Пры спагнанні запазычанасці па плаце за карыстанне жылым памяшканнем, тэхнічнае абслугоўванне і камунальныя паслугі з пенсіі можа быць утрымана не больш 50 працэнтаў.
Адпаведна, калі ў вас ёсць пратэрмінаваная непагашаная запазычанасць па камунальных плацяжах, жыллёва-камунальная гаспадарка мае права звярнуцца ў натарыяльную кантору за ўчыненнем выканаўчага надпісу альбо,  у вызначаных выпадках, у суд з адпаведнымі заявамі аб спагнанні з вас сумы асноўнага доўгу і пені.
Акрамя таго, згодна з пунктам 218 Інструкцыі па выканаўчым справаводстве, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2004 года № 40, у выпадку здзяйснення прымусовых дзеянняў па маёмасных спагнаннях у адпаведнасці з пастановай судовага выканаўцы з даўжніка дадаткова спаганяецца 10 працэнтаў ад спагнанай сумы ці кошту спагнанай маёмасці.
Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.


15 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 на Блакітных азёрах        img_4257 84

Пабрацімы Мядзела