Дзень, які застанецца ў памяці

На Вузлянскім выбарчым участку № 68 Дзмітрыя Багуцкага чакалі з кветкамі і падарункам. Прычынай таму стала тое, што малады жыхар вёскі Брусы упершыню прымаў удзел у такой важнай палітычнай падзеі, як выбары.

—   Не чакаў такой увагі, але, безумоўна, прыемна, — прызнаўся юнак.

Падчас размовы, Дзмітрый расказаў, што пасля заканчэння Вілейскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа ўладкаваўся на збожжасушылку мясцовай сельгасарганізацыі. Але ненадоўга — у лістападзе чакае прызыву на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Кандыдата, за якога галасаваў, ведае, бо даводзілася з ім сустракацца. Але вывучыў праграмы ўсіх траіх кандыдатаў і выбар пастараўся зрабіць з усёй адказнасцю.

Іна ЯРЧАК.

На здымку: з адметнай падзеяй Дзмітрыя Багуцкага віншуюць старшыня выбарчай камісіі Вікторыя Клямяціч і член камісіі Вольга Чарняўская.



11 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        wjx6x-f4hhi 0-170 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела