Дзень выбараў – свята. А якое ж свята без прысмакаў?

Дзень выбараў — вельмі адказны і важны для кожнага грамадзяніна Беларусі. Менавіта сёння мы выбіраем дэпутатаў у наш Парламент. Каб падкрэсліць важнасць моманту, на выбарчых участках Мядзельшчыны святочны настрой ствараюць удзельнікі мастацкай самадзейнасці, а таксама… буфеты. Якое ж свята без прысмакаў і кубачка гарачай кавы? Як паведаміла старшыня праўлення райспажыўтаварыства Аксана Грузд, буфеты сёння працуюць на трох Мядзельскіх выбарчых участках, на двух у курортным пасёлку Нарач, а таксама ў аграгарадку Нарач, Свіры і Крывічах.

У буфеце, які знаходзіцца на Старамядзельскім участку для галасавання № 47, працуе Жанна Анішкевіч. Яна расказала, што выбаршчыкі, выходзячы з памяшкання для галасавання, актыўна падыходзяць да буфета, асабліва тыя, хто з дзецьмі, цікавяцца асартыментам і цэнамі. Папулярнасцю ў іх карыстаецца здоба: булачкі, коржыкі, рулецікі, пірожныя і г.д. Некаторыя да прысмакаў купляюць чай, каву — за столік можна прысесці тут жа. Колькі гэта будзе каштаваць? Напрыклад, піражок з павідлам вам абыйдзецца ў 24 капейкі, кубачак кавы — 43. Усяго — 67 капеек. Дарэчы, здобы тут больш за два дзясяткі найменняў, гарачай выпечкі крыху меней — 8. Усё сваёй вытворчасці. Акрамя гэтага, выбаршчыкам прапануюць садавіну, мінеральную ваду і іншыя безалкагольныя напоі. Смажань ці піцу, калі трэба, разагрэюць у мікрахвалёвай печы.

Працаваць буфеты будуць да васьмі гадзін вечара, як і выбарчыя ўчасткі.

 

 

 

 

 

 

 

Іна ЯРЧАК.

Фота Аляксандра Высоцкага.



11 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

возера Глубелька 06-012 img_4257 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси