Згодна з заканадаўствам

Сёння — 11 верасня — асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На Мядзельшчыне ў восем гадзін усе 28 участкаў для галасавання распачалі сваю работу. Працаваць яны будуць да 20.00 без перапынкаў. Каб атрымаць бюлетэнь для галасавання, неабходна мець пры сабе пашпарт ці дакумент, які яго заменіць: пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў іх фотаздымкаў), студэнцкі ці вайсковы білет, пасведчанне супрацоўніка дзяржоргана, вадзіцельскае пасведчанне, даведку органаў унутраных спраў (калі пашпарт страчаны).

Адзін з буйнейшых участкаў для галасавання ў раёне — Вераснёўскі № 46, які размяшчаецца ў будынку гімназіі-інтэрната г. Мядзел. У ліку першых бюлетэнь у урну апусціла мядзяльчанка Ірына Цыгельнікава. На пытанне “Чаму выбрала такі час для галасавання?” адказала, што збіраецца сёння капаць бульбу. А прагаласаваць — справа сумлення. Прыйшлі з самай раніцы на выбарчы ўчастак і сям’я Кавалёнкаў. Уладзімір і Алена перад тым, як здзейсніць свае планы на дзень, прагаласавалі.

Іна ЯРЧАК.

Фота Аляксандра Высоцкага.



11 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 Сядзіба Максіма Танка  лебедзі на Мястры від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси