Юзэфа Януковіч:”Кветкі люблю з дзяцінства”

ХАТА жыхаркі Ілава Юзэфы Януковіч патанае ў кветках з ранняй вясны да позняй восені.
— Крокусы, гіяцынты, цюльпаны, нарцызы, лілеі, сальвіі, турэцкія гваздзікі, клешчавіна, — пачынае пералік Юзэфа Францаўна. — А самыя любімыя — ружы. Тут жа даўней іх не было. Дзяўчаты ў адной гаспадыні тут кватаравалі, прывезлі — першы раз убачыла. “Дзе гэта бяруць? — пытаюся. — Я ж думала, што ружы тыя толькі на паштоўках малююць”. А суседка мая кажа: “У Мінску ёсць”. Ну, думаю, калі ў Мінску ёсць — будуць яны і ў мяне. На дзень нараджэння сястра прывезла — гэтулькі было радасці! Цяпер маю больш за сорак кустоў. 
— Дзе бераце новыя сарты?
— Пераважна купляю. Як прыйдзе каталог — не ўтрываю, каб што не выпісаць. Гэтулькі ўсялякіх кветак цяпер ёсць! Мне ж ужо восемдзесят два гады. Думала, з узростам прападзе цікавасць да кветак — але не, не прападае.
— Ці дапамагае вам хто даглядаць такія плошчы?
— Унукі. Але я ім не ўсё давяраю: яшчэ не па-мойму зробяць. Хіба  прасцейшае што пушчу прапалоць.
— Калі з’явілася “кветкавае” хобі?
— У дзяцінстве. Мая бабуля Адэля вельмі кветкі любіла. Даўней у хатах крэслаў не было, толькі лавы доўгія — ад кутка да кутка. Дык у бабулі на іх вазонаў было настаўлена ўсялякіх-усялякіх. А дасць хто якую “вулічную” кветку — яна прынясе і ў гародзе пасадзіць…
Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.


08 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Свет тваіх захапленняў

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе 06-012 wjx6x-f4hhi 1-12

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси