З разлікам на… сумленне

Святлана Клямята працуе кантралёрам па аплаце за прыродны і звадкаваны газ Мядзельскага раёна газазабеспячэння ВУ «Маладзечнагаз».
На гэтай пасадзе яна з 2009 года. І зарэкамендавала сябе толькі са станоўчага боку. Недарэмна да свята атрымае падзяку ўпраўлення «Маладзечнагаз».
Абавязкаў у Святланы Уладзіміраўны шмат. Гэта кантроль за аплатай насельніцтвам, праверка  паказанняў лічыльнікаў, правільнасці справаздачнасці. Займаецца яшчэ работай з неплацельшчыкамі, з тымі, у каго адключаны газ.
 — Ці бываюць якія прыемныя моманты ў працы? — пытаю ў яе.
 — Так. Мы яшчэ заключаем дагаворы. Для гэтага людзі павінны прыйсці да нас з дакументамі. Ёсць жыхары, якія тэлефануюць, расказваюць, што па стане здароўе яны не могуць прыйсці — то ідзём да іх. Вось за гэта і чуем «Дзякуй!». Бывае, нагадаем каму, што забыўся заплаціць — таксама ёсць такія, што падзякуюць.
Расказала Святлана Клямята, што зараз колькасць абанентаў расце: людзі вядуць газ, будуюцца новыя дамы.
— Звяртаемся да іх, як у прынцыпе і да ўсіх — каб  з сумленнем аплачвалі за газ.
Галоўным у рабоце яна лічыць добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў,  каб не было пратэрмінаванай запазычанасці.
Аляксандр ВЫСОЦКІ. 
Фота аўтара.


03 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы, Эканоміка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   06-012 Лебедзі на Нарачы _06-040

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси