Ці можа муж адмовіцца ад дзіцяці, калі не з’яўляецца яго біялагічным бацькам?

Мой муж хоча адмовіцца ад дзіцяці, бо не з’яўляецца яго біялагічным бацькам. Дзіця запісана на яго. Ці можа ён так зрабіць? Ці давядзецца мне выплачваць за гэта нейкія грашовыя сумы?
Вольга.   
На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
—  Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне шлюбна-сямейных адносін устаноўлена, што такое патрабаванне мужа можа быць задаволена толькі ў судовым парадку.
У артыкуле 58 Кодэкса аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь адзначана наступнае. Запіс аб бацьках мае права аспрэчыць у судовым парадку асоба, указаная ў запісе акта аб нараджэнні ў якасці бацькі ці маці дзіцяці; асоба, патрабуючая прызнання яго бацькам дзіцяці ў выпадку, калі ў запісе акта аб нараджэнні ў гэтай якасці ўказана іншая асоба; апякун, папячыцель дзіцяці альбо дзіця, якое дасягнула паўналецця.
Асоба, указаная бацькам дзіцяці, мае права аспрэчыць зроблены запіс на працягу аднаго года з таго часу, калі яму стала альбо павінна было стаць вядомым аб праведзеным запісе альбо аб абставінах, якія выключаюць факт бацькоўства ці мацярынства. Калі да гэтага часу асоба, запісаная бацькам ці маці дзіцяці, з’яўлялася непаўналетняй, гадавы тэрмін адлічваецца з дня дасягнення ёй васямнаццаці гадоў.
Калі на момант рэгістрацыі нараджэння дзіцяці бацькі не знаходзіліся ў шлюбе паміж сабой, а запіс аб бацьку дзіцяці быў зроблены па сумеснай заяве бацькі і маці дзіцяці аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства, альбо па заяве маці дзіцяці, пацвярджаючай, што яе муж не з’яўляецца бацькам дзіцяці, і заяве мужа маці дзіцяці, пацвярджаючай, што ён не з’яўляецца бацькам дзіцяці, то патрабаванне асобы, запісанай бацькам, аб аспрэчванні бацькоўства не можа быць задаволена, калі ў момант запісу гэтай асобе было вядома, што яна фактычна не з’яўляецца бацькам дзіцяці.
У выпадку, калі запіс аб бацьку будзе выключаны з пасведчання аб нараджэнні дзіцяці ў судовым парадку, з вас можа быць спагнана дзяржаўная пошліна за зварот істца ў суд, а таксама кошт праведзеных экспертыз, калі яны былі выкананы па патрабаванні суда за кошт істца.
Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.


01 верасня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Пытанне юрысту

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

img_4257 06-012  возера Мястра  Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси