Навіны Мядзельшчыны

Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» 17 жніўня адзначыў дзень нараджэння.  Былі арганізаваны святочныя гулянні «47 з 47», падчас якіх дзеці наведвалі інтэрактыўныя пляцоўкі. Прадставілі святочную праграму, на якой выхаванцы пазнаёміліся з прэзентацыяй выхаваўчай сістэмы «Зубраняці». На ёй сярод іншых прысутнічаў  міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Жураўкоў. Яшчэ ў гэты дзень на стадыёне прайшло вялікае свята «З днём нараджэння, «Зубраня». У святочным канцэрце выступілі артысты  беларускай эстрады. Завяршыўся адметны дзень лазерным шоу і святочным феерверкам.
 ***
У Маладзечне 20 жніўня адбыліся занальныя  спаборніцтвы спартакіяды цэнтраў фізкультурна-аздараўленчай работы Мінскай вобласці. Удзельнікі былі ўзростам больш за 25 год. Мядзельскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр  выставіў каманды валейбалістаў, футбалістаў і па настольным тэнісе. У выніку зборная нашага цэнтра па валейболе заняла першае месца і прайшла ў фінал гэтых спаборніцтваў. Міні-футбалісты былі другімі, каманда па настольным тэнісе  заняла трэцяе месца. Фінал спаборніцтваў пройдзе 10-11 верасня.
 ***
У Мядзеле на гарадскім пляжы 27 жніўня намечана правесці міжрэгіянальны турнір па пляжным валейболе. Як расказаў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак, плануюць удзельнічаць каманды з Вілейскага, Маладзечанскага, Пастаўскага і Мядзельскага раёнаў. Пачатак запланаваны на 10 гадзін.


26 жнiўня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 Царква ў Крывічах _dsc1133-3 06-012

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси