На варце

З клопатам пра “залаты” ўзрост

На тэрыторыі вобласці і раёна павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых у адносінах да пажылых грамадзян. Здаецца, злачынцы ў прамым сэнсе слова лічаць старасць “залатой” (маўляў, схованак пад коўдрай не злічыць), таму настойліва прапануюць свой “клопат”.
Паважаныя грамадзяне пажылога ўзросту! Строга выконвайце правілы ўласнай бяспекі.
* Ні пры якіх умовах не пускайце ў кватэру незнаёмых людзей, не рэагуйце на просьбы тыпу “напіцца вады”, “патэлефанаваць”, “пачакаць суседзяў”.
* Не адчыняйце дзверы невядомым, якія прадставіліся сацыяльнымі работнікамі і настойліва імкнуцца зайсці ў дом. Калі “госці” не адступаюць — тэлефануйце 102.
* Не пакідайце адкрытымі дзверы і вокны, калі выходзіце з кватэры, дома нават на 5 хвілін.
У сувязі з тым, што зачастую крадзяжы ўчыняюць грамадзяне цыганскай нацыянальнасці, просім неадкладна тэлефанаваць у раённы аддзел унутраных спраў па нумары 102, калі такія з’явіліся ў вашым населеным пункце. Пры гэтым пастарайцеся запомніць, запісаць марку і нумар аўтамабіля, на якім яны прыехалі, іх асаблівыя прыкметы.
Р. ІВАНЕЦ.
Старшы інспектар прафілактыкі ААПП РАУС.
 ***

Аперацыя “Веласіпед”

Летам попыт на веласіпеды расце. І, вядома ж, не толькі на кірмашах. Двухколыя транспартныя сродкі зачастую становяцца аб’ектам злачынства і не пакідаюць пасля сябе аніякага следу. Веласіпеды крадуць ля магазінаў, з двароў, пад’ездаў жылых дамоў — уганяюць ледзь не з-пад самага носа. Пры гэтым бяруць усе: ад сучасных спартыўных да ледзь “жывых” тагачасных.
Толькі за сем месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна зарэгістравана шэсць такіх крадзяжоў. Усе яны ўчынены шляхам свабоднага доступу да аб’екта нажывы. Такім чынам, галоўная прычына дадзенага віду злачынства — абыякавасць грамадзян, якія спачатку спадзяюцца на сумленне іншых, а потым наракаюць на яго стопрацэнтную адсутнасць.
Каб не крыўдзіцца на лёс і не згубіць нажытае, трэба загадзя паклапаціцца пра бяспеку. Зараз існуе мноства нескладаных і недарагіх супрацьугонных прыстасаванняў, якія здольны стаць на шляху злачынцы. Да таго ж веласіпед можна прышпіліць да нерухомага прадмета звычайным металічным ланцугом. Гэта зойме ўсяго хвіліну, затое дадасць упэўненасці ў захаванасці транспартнага сродку.
І ўсё ж, калі ваш веласіпед укралі, неадкладна тэлефануйце ў міліцыю па нумары 102: па гарачых слядах прапажу шукаць значна лягчэй.
У. ЕРМАЛОВІЧ.
Першы намеснік начальніка РАУС-начальнік крымінальнай міліцыі.


26 жнiўня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бяспека

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi _dsc1133-3 Царква ў Слабадзе     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси