Дзякуй, Андрэй!

Памятаю, як яшчэ ў пачатку лета прыехала на возера Рудакова адпачыць разам са сваімі блізкімі і заўважыла, што да берагавой зоны возера прыбілася шмат мінулагодняга лісця. З-за таго, што берагі тут крутыя, яно густа ляжала ў вадзе і стварала нязручнасці для купання, асабліва для дзяцей.
Літаральна праз дзень-другі з граблямі адправіліся на возера, каб навесці там парадак. Прыбыўшы, заўважылі, што мы тут не адны. Крыху воддаль ад нас адпачывалі юнак з дзяўчынай. Была непадалёку і група падлеткаў. Запрасіла ўсіх, хто быў на беразе, далучацца да нас. Але моладзь ніяк не адрэагавала на маю прапанову, быццам і не пачула яе. Толькі адзін хлапчук падышоў, узяў граблі і пачаў выцягваць імі з вады леташнюю лістоту. Працаваў старанна, ад душы. Вырашыла пазнаёміцца з нашым дапамагатым. Ім аказаўся жыхар Мядзела Андрэй Гірвель. Вось толькі ў якой установе адукацыі горада вучыцца падлетак не ведаю. Хачу шчыра падзякаваць яму за неабыякавасць да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя. Па ўсім бачна сапраўдны патрыёт роднай зямлі расце, шчыры, руплівы, адказны. Дай Бог, каб больш было такіх маладых людзей сярод нас.
І. ВАСІЛЕВІЧ.
Жыхарка г. Мядзел.


25 жнiўня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Нам пішуць

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

від на Мядзел Рэчка Нарачанка            Паруснікі                          dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси