У пошуках “залатой сярэдзіны”

У КОЖНАГА з бацькоў свае погляды на тое, да якой ступені трэба апекаваць дзіця. Хтосьці лічыць, што лепш даць магчымасць сыночку ці дачушцы вывучыць асновы бяспекі на ўласным вопыце, падаючы і апальваючыся, але запамінаючы гэтыя ўрокі на ўсё жыццё. А хтосьці ўпадае ў іншую крайнасць — празмерна апякаючы і ахоўваючы дзіця амаль да паўналецця. Гэтыя  крайнасці аднолькава небяспечныя. Першая можа прывесці да сур’ёзных траўмаў, якіх можна было пазбегнуць. Другая робіць дзіця бездапаможным перад магчымай небяспекай, не здольным адрэагаваць і абараніцца. Дзе адшукаць тую самую «залатую сярэдзіну»? Як навучыць малыша неабходнай асцярожнасці?
З мэтай прыцягнення грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з-за пакідання іх без нагляду з 22 жніўня па 23 верасня ў краіне пройдзе прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі — дзеці!». Яна прымеркавана да Дня ведаў. Арганізатарам гэтай акцыі з’яўляецца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Першы этап, асноўнай мэтай якога з’яўляецца прыцягненне ўвагі бацькоў да праблемы прафілактыкі дзіцячай смяротнасці і траўматызму падчас надзвычайных сітуацый, пройдзе з 22 да 31 жніўня на аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту (дзіцячае адзенне, цацкі, канцылярскія тавары, заплечнікі і іншае). У час другога этапа з 1 па 16 верасня на школьных лінейках і класных гадзінах работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях будуць праводзіць з дзецьмі прафілактычныя гутаркі. Іх тэма — папярэджанне надзвычайных сітуацый, асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, алгарытм дзеянняў у экстрэмальных умовах і г. д. На працягу мерапрыемства выратавальнікі будуць выкарыстоўваць гульнявыя моманты (конкурсы, віктарыны), дэманстраваць навучальныя відэафільмы, выступаць на бацькоўскіх сходах.
Пры правядзенні трэцяга этапа, які пройдзе з 19 па 23 верасня, работнікі МНС наведаюць дашкольныя ўстановы. Для дзяцей прадэманструюць тэматычныя навучальныя мультфільмы, правядуць гульнявыя заняткі, з бацькамі арганізуюць прафілактычныя гутаркі, з педагогамі — супрацьпажарныя інструктажы.
К. ДАНІЛІК.
Інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, лейтэнант унутранай службы.


18 жнiўня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 wjx6x-f4hhi dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела