На «сэрцы» прадпрыемства

На раствора-бетонным вузле «Нарачпрафбуду» работа кіпіць штодзень. Яшчэ б! Попыт на іх прадукцыю значны

БУДАЎНІКІ БВУ «Нарачпрафбуд» узвялі шэраг сацыяльна-значных аб’ектаў раёна. Вынікова папрацавалі на рэканструкцыі НДЦ «Зубраня», у здраўніцах курорта, на будаўніцтве і капітальным рамонце жылых дамоў і вытворчых памяшканняў. Зараз асноўныя іх намаганні накіраваны на правядзенне рэканструкцыі базы адпачынку «Лосвіда», што на Віцебшчыне. Менавіта там вахтавым метадам завіхаюцца будаўнікі. Таму і сваё прафесійнае свята будуць адзначаць далёка ад роднага прадпрыемства.
Але і ў аграгарадку Нарач, дзе знаходзіцца асноўная база будаўніча-вытворчага ўпраўлення, не бязлюдна. Штодзень працуе раствора-бетонны вузел.
— Хто заказвае прадукцыю гэтага вузла? — цікаўлюся ў загадчыцы падсобнай вытворчасці Галіны Кошчанкі.
— Арганізацыі раёна, якія ўзводзяць ці рамантуюць будынкі. Акрамя гэтага — насельніцтва. Вось і сёння павязём раствор у Мядзел, паступіў заказ ад прыватніка, які абкладвае цэглай дом, — чую ў адказ.
Галіна Рыгораўна з задавальненнем расказала, што працуюць тут шчырыя, добрасумленныя і адказныя людзі. Усе яны маюць значны стаж работы на раствора-бетонным вузле, дасканала ведаюць тэхналогію прыгатавання сумесі.
— Брыгадзір Іван Гушча больш за дваццаць пяць гадоў тут. Не пазычаць вопыту і матарыстам бетонамяшалак Уладзіміру Вараб’ю і Андрэю Кошчанку, — кажа Галіна Рыгораўна. — Трактарыст Андрэй Жук таксама не навічок у калектыве. Ён дастаўляе пясок для прыгатавання раствору. Яго «МТЗ» заўсёды ў спраўным стане. Прадукцыю, якую прыгатуюць хлопцы, дастаўляе заказчыку вадзіцель аўтамабіля «МАЗ» Тадэвуш Лісоўскі. Вось гэты калектыў і забяспечвае будоўлі растворам і бетонам.
— Ці шмат кубоў раствору даводзіцца прыгатаваць за змену, — пытаюся ў Івана Гушчы.
— Усё залежыць ад заказчыкаў. Бывала, што і па пяцьдзясят рыхтавалі за дзень, — адказвае ён. — Зараз заказаў не шмат. Але без справы не сядзім.
Пакуль мы размаўлялі, кузаў «МАЗа» напоўнілі цэментна-пясчанай сумессю, і Тадэвуш Лісоўскі накіраваўся да машыны, каб адправіцца ў чарговы рэйс.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.


12 жнiўня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Глубелька _06-040 dsc_5774-3 Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела