На Мядзельшчыне прайшла рэспубліканская нарада па аздараўленні

12 ЖНІЎНЯ ў раёне праводзілася рэспубліканская нарада, у якой бралі ўдзел прадстаўнікі Апарата Савета Мі­ністраў Рэс­публікі Беларусь, Кіраў­ніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аблвыканкама, райвыканкама, шэрагу міністэрст­ваў і ведамстваў, уласнікі і кі­раўнікі санаторна-курортных арганізацый і аб’яднанняў. Спачатку госці сабраліся ў зале па­сяджэн­няў райвыканкама. З да­кладам «Аб выніках работы па аздараўленні і санаторна-курорт­ным лячэнні насельніцтва за I паўгоддзе 2010 года і задачах на наступны перыяд, у святле па­трабаванняў, вызначаных Прэ­зідэнтам Рэспублікі Беларусь
А. Р. Лукашэнкам у час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць і наведвання санаторных і аздараўленчых арганізацый Нарачан­скага рэгіёна», высту­піў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курорт­ным лячэнні насельніцтва, кандыдат медыцынскіх навук Мі­калай Уладзі­міравіч Мазур.

«Аб практыцы ўзаемадзеяння выканкама, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый і перспектывах развіцця Нарачанскага рэгіёна» – такая тэма выступлення старшыні райвыканкама А. І. Даніленкі. Аляксандр Іванавіч расказаў прысутным пра раён, накірункі яго развіцця на будучыню.  Былі іншыя выступленні.

А падчас наведвання дзяржаўнай лячэбна-аздараўленчай установы «Санаторый «Сосны» госці пазнаёміліся з арганізацыяй харчавання адпачываючых. Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай рабоце і харчаванні Ала Міхайлаўна Панцюхіна выступіла на тэму: «Шведскі стол – як найбольш рацыянальнае і эфектыўнае мерапрыемства арганізацыі здаровага харчавання». «Выкарыстанне SPA-тэхналогій ў арга­нізацыі лячэння хворых» – пра гэта расказала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы санаторыя «Белая Русь» Інэса Яўгенаўна Русак, калі госці наведалі іх здраўніцу.

Наш кар.



17 жнiўня 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Курорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе Сядзіба Максіма Танка  06-043

Пабрацімы Мядзела