Пытанне юрысту

Ці маюць права ўтрымаць з заробку нястачу?
Я і мая знаёмая уладкаваліся на работу. Адпрацавалі на дваіх 11 дзён без дагавора. І за гэтыя дні нам і іншым супрацоўнікам “павесілі” нястачу. Ці мае права дырэктар утрымаць яе з нашага заробку, калі мы ніякіх дагавораў не падпісвалі?
Іна.   
На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
— Згодна з артыкулам 25 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь фактычнае дапушчэнне работніка да работы з’яўляецца пачаткам дзеяння працоўнага дагавора незалежна ад таго, ці быў прыём на работу аформлены належным чынам.
Згодна з артыкулам 400 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, работнік можа быць прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці пры адначасовай наяўнасці наступных умоў:
1) урону, прычыненага наймальніку пры выкананні працоўных абавязкаў;
2) супрацьпраўнасці паводзін (дзеяння альбо бяздзеяння) работніка;
3) прамой прычыннай сувязі паміж супрацьпраўнымі паводзінамі работніка і ўзнікшым у наймальніка ўронам;
4) віны работніка ў прычыненні ўрону.
Калі хаця б адна з пералічаных умоў у вашым выпадку адсутнічае, утрыманне з вас нястачы будзе з’яўляцца незаконным. Акрамя гэтага, неабходна праверыць, як, кім і калі праводзілася інвентарызацыя таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, якая выявіла нястачу. Ці прысутнічалі вы пры правядзенні гэтай інвентарызацыі? Ці праводзілася інвентарызацыя пры прыёме вас на работу? Якім чынам адбываўся працэс перадачы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей ад работніка да работніка? Ці створаны наймальнікам умовы для забеспячэння захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей? А таксама шэраг іншых важных, маючых значэнне для ўстанаўлення абгрунтаванасці ўтрымання, пытанняў.
Незаконнае ўтрыманне грашовых сродкаў вы маеце права абскардзіць у камісіі па працоўных спрэчках, а затым у судзе.
Варта ведаць, што тэрмін даўнасці для звяртання ў суд у дадзенай катэгорыі спраў складае тры месяцы з моманту ўтрымання наймальнікам грашовых сродкаў з вашага заробку.
Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.


11 жнiўня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Пытанне юрысту

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай від на Мядзел 0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси