“І пшаніца на падыходзе”

ХЛЕБАРОБЫ ААТ «Занарацкі» ў ліку першых у раёне вывелі камбайны ў поле. У гаспадарцы распачалі ўборку азімага рапсу. Як расказаў інжынер Ягор Іватовіч, гэта культура сёлета займала плошчу 400 гектараў.
— Рапс паспеў. Таму без прамаруджвання прыступілі да ўборкі. Гэту адказную справу даверылі вопытным камбайнерам Віктару Сурвілу і Мікалаю Маркевічу. За імі замацаваны камбайны «КЗС-1218». Вывеў на рапсавы клін тэхніку і камбайнер Яраслаў Вяршыла. Хлопцы вопытныя, старанныя, — расказвае Ягор Баляслававіч. — Але старт аказаўся не вельмі ўдалы. Дзень папрацавалі — і пачаліся дажджы. У першы дзень убралі рапс з плошчы 20 гектараў і намалацілі 30 тон насення. Заўважу, што ўбіралі не лепшыя ўчасткі. Як толькі паспрыяе надвор’е, хлебаробы гатовы ў любую хвіліну ўключыць замацаваную тэхніку ў работу.
З далейшай размовы даведаўся, што да ўборкі вырашчанага ўраджаю рыхтуюцца з адказнасцю. На жніве плануецца задзейнічаць дзесяць камбайнаў.
— Тэхніка не новая. Але хлопцы імкнуліся падрыхтаваць яе найлепшым чынам, каб потым не было прастояў на хлебнай ніве, — дадае інжынер. — Не толькі рапс паклікаў хлебаробаў. Агляд палеткаў паказаў, што на падыходзе азімая пшаніца, хутка змогуць завіхацца камбайнеры і на ячменным палетку. У бліжэйшы час правядзём зажынкі, кожнаму камбайнеру давядзём заданне, эканамічная служба растлумачыць умовы аплаты працы, меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання ўсіх удзельнікаў уборачнай кампаніі. Галоўнае, каб толькі надвор’е паспрыяла. А нашы хлопцы не падвядуць.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымку: вопытныя камбайнеры ААТ «Занарацкі» Віктар Сурвіла і Мікалай Маркевіч, якія першымі вывелі замацаваную тэхніку на рапсавы клін.
Фота Аляксандра Высоцкага.


19 лiпеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел 06-012 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси