Навіны Мядзельшчыны

У САНАТОРЫІ «Жураўка» распрацавана новая спецыяльная праграма «Прыемны адпачынак». Яна ўключае паслугі па арганізацыі незабыўнага адпачынку для ўсёй сям’і: заняткі на трэнажорах, гульню ў більярд і настольны тэніс, катанне на дарожных веласіпедах, карыстанне шампурамі і шашлычніцамі на свежым паветры ва ўтульных альтанках на беразе возера Нарач.
 ***
ЭКСКУРСІЙНУЮ паездку па маршруце «Мядзел — Гродна — Аўгустоўскі канал — палацава-паркавы комплекс «Святск» — Гродна — Мядзел», у якой прынялі ўдзел 67 чалавек, арганізавала раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Удзельнікі паездкі выказваюць шчырую падзяку за выдатнае абслугоўванне дырэктару УП «Белканфіскат» В. Апанасёнку, вадзіцелю аўтобуса В. Кабяку і экскурсаводу Я. Чарняўскай.
 ***
АБЛАСНОЙ арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа быў аб’яўлены конкурс малюнкаў «Чырвоны Крыж» вачыма дзяцей». Ад нашага раёна ўдзельніцай і пераможцай Міжнароднага пленэра стала вучаніца Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі Ангеліна Міцкевіч, якая праявіла актыўнасць у конкурсе, што праводзіўся ў аздараўленчым лагеры.
 ***
У БАРЫСАВЕ прайшло адкрытае першынство вобласці па веславанні на байдарках і каноэ. У ім прынялі ўдзел і выхаванцы спецыялізаванай дзіцячай школы алімпійскага рэзерву раёна. Вынікова выступіў на байдарцы-адзіночцы Максім Лаўрынайць, які заняў першае месца. Павел Бажэлка і Антон Смолка ў сваіх узроставых групах занялі трэцяе месца. Максім Лаўрынайць і Ілья Дземашкевіч на байдарцы-двойцы былі другімі, а экіпаж у складзе Мікіты Малько і Улада Біралы заняў трэцяе месца.


19 лiпеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

    Паруснікі                          _dsc1133-3 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси