Кожны можа азнаёміцца

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 190 ад 6 чэрвеня 2016 года выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання пройдуць 11 верасня бягучага года.
Для інфармацыйнага забеспячэння гэтай важнай палітычнай кампаніі на прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях Мядзельшчыны аформлены куткі выбаршчыка. У іх змешчана адпаведная літаратура і матэрыялы даведачнага і інфармацыйнага характару. У тым ліку ўзгаданы вышэй Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 190,  каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, газеты з матэрыяламі па перадвыбарнай тэматыцы (адпаведнымі пастановамі Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, рашэннямі раённага выканаўчага камітэта), грамадска-палітычная літаратура, інфармацыя аб дасягненнях і перспектывах развіцця рэспублікі, вобласці, раёна, працоўнага калектыву.
Як падкрэсліла намеснік старшыні праўлення райПО па кадрах і ідэалагічнай рабоце Таццяна Крыштопа, куток выбаршчыка ў іх арганізацыі абсталяваны на калідоры. У любы час усе жадаючыя маюць магчымасць падысці да яго і азнаёміцца з прадстаўленай літаратурай, якая, безумоўна, па меры нарошчвання тэмпаў выбарчага марафону, будзе пастаянна папаўняцца.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымку: таваразнаўца УП “Крывіцкае РГП” Людміла Каўрус знаёміцца з інфармацыяй, змешчанай у кутку выбаршчыка прадпрыемства.
Фота Аляксандра Высоцкага.


19 лiпеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 Лебедзі на Нарачы _06-040 Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела