Калі будзе толк?

ЖНІВО — важны этап у працоўным календары вяскоўцаў. Ён патрабуе максімальнай адказнасці не толькі ў захаванні тэхналагічнай дысцыпліны, але і ўсіх правілаў бяспекі. Халатнасць, неасцярожнасць, грэбаванне мерамі бяспекі могуць прывесці да пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Практыка работы мінулых гадоў паказвае, што такія выпадкі адбываюцца ў тых гаспадарках, дзе кіраўнікі не надаюць адпаведнай увагі пытанням пажарнай бяспекі пры ўборцы ўраджаю і дапрацоўцы збожжа.
Інжынерна-інспектарскім складам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг супрацьпажарнага стану сельскагаспадарчых аб’ектаў, якія маюць дачыненне да ўборкі, дапрацоўкі і захоўвання ўраджаю. Зараз у шэрагу гаспадарак раёна збожжасушыльныя комплексы і зернесклады не прыведзены ў пажаранебяспечны стан. На месцах не выконваюцца ў поўным аб’ёме супрацьпажарныя мерапрыемствы, прапанаваныя кіраўнікам прадпісаннямі дзяржпажнагляду.
У Правілах пажарнай бяспекі сказана, што збожжаўборачныя камбайны павінны быць укамплектаваны спраўнымі пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, сярод якіх два парашковыя вогнетушыцелі з масай тушачага рэчыва не менш 8 кілаграмаў, скрыня з пяском памерам 0,5 х 3 метра, палатно памерам 1,5 х 1,5 метра, дзве рыдлёўкі і дзве швабры.
Варта адзначыць, што далёка не ўсе гаспадаркі раёна гатовыя да пачатку ўборачнай кампаніі.  Калі камбайны і зернесушыльныя комплексы ТАА «Нарачанская ніва-2004» і АСП «Вузлянка» ўкамплектаваны згодна з патрабаваннямі, то да кіраўніцтва астатніх гаспадарак ёсць шмат пытанняў. У ААТ «Свір-Агра» адсутнічаюць супрацьпажарныя палотны, у ААТ «Занарацкі» аб’екты збожжатока аграгарадка Занарач не забяспечаны спраўнымі вогнетушыцелямі (на наяўных сарваны пломбы і зламаны накіроўваючыя шлангі). У ААТ «Зані», «Мядзелаграсэрвіс», «Будслаўскае», «Пруднікі-Агра», «Слабодская зара» аб’екты і тэхніка зусім не забяспечаны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння і супрацьпажарным інвентаром. На неўкамплектаванасць пярвічнымі сродкамі пажаратушэння на тэрыторыі збожжатока ў вёсцы Дзягілі ўказана кіраўніцтву сельскагаспадарчага філіяла. Гэта толькі частка тых парушэнняў, якія былі выяўлены падчас маніторынгу.
На аб’ектах, звязаных з дапрацоўкай і захоўваннем збожжа, практычна ва ўсіх гаспадарках няспраўная маланкаахова. У ААТ «Зані», «Будслаўскае», «Мядзелаграсэрвіс» эксплуатуюцца свяцільні з адкрытымі лямпачкамі без ахоўных каўпакоў. А вось на зернескладах і збожжасушыльных комплексах у аграгарадках Слабада і Старыя Габы ААТ «Слабодская зара» электрасетка наогул не прыведзена ў належны стан. Свяцільні не закрыты ахоўнымі плафонамі, размеркавальныя каробкі не закрыты, свяцільні звісаюць на электрычных правадах, у электрашчытку зернясклада аграгарадка Слабада і ўводным рубільніку зернясклада ў вёсцы Баяры прымяняюцца засцерагальнікі не заводскай вытворчасці.
Што датычыць работ, якія не патрабуюць вялікіх матэрыяльных выдаткаў, то і тут ёсць пытанні. Напрыклад, тэрыторыі збожжатакоў у вёсках Пруднікі і Восава ААТ «Пруднікі-Агра» не абкошаны, не ачышчаны ад гаручага смецця і вытворчых адыходаў. Такая сітуацыя назіраецца і ў ААТ «Слабодская зара». А гэта, як вядома, прамая крыніца ўзнікнення пажару.
Выяўленыя ў час маніторынгу парушэнні правілаў пажарная бяспекі не што іншае, як абыякавыя адносіны кіраўнікоў гаспадарак да працэсу падрыхтоўкі да пачатку ўборачнай кампаніі. А гэта ставіць пад пагрозу бяспеку работнікаў і захаванасць маёмасці.
Па выніках маніторынгу матэрыял да друку падрыхтаваў Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.


19 лiпеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

06-012 _06-040 wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси