Патрабаванні Дырэктыў не выконваюцца

Праведзены праверкі выканання патрабаванняў заканадаўства аб забеспячэнні захаванасці ўласнасці і працоўнай дысцыпліны ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці. Яны паказалі, што ў некаторых сельскагаспадарчых прадпрыемствах маюць месца факты безгаспадарчасці, невыканання патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і ад 14 чэрвеня 2007 года №3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”.
У многіх гаспадарках не прымаюцца захады для ўхілення ўмоў для крадзяжу матэрыяльных каштоўнасцей, не забяспечваецца іх захаванасць. Так, тэрыторыі механізаваных двароў шэрагу сельгасарганізацый Капыльскага раёна не агароджаны, пляцоўкі для захоўвання сельгастэхнікі і заправачныя станцыі не асвятляюцца. Выяўлены факты парушэнняў захоўвання мінеральных угнаенняў у гаспадарках Крупскага і Дзяржынскага раёнаў.
У шэрагу гаспадарак не ствараюцца бяспечныя ўмовы працы, не прымаюцца меры па папярэджанні вытворчага траўматызму. Не захоўваюцца тэхналагічныя нормы вытворчасці, на нізкім узроўні застаецца працоўная і выканаўчая  дысцыпліна. Не ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах, як патрабуецца, забяспечваецца пажарная бяспека работнікаў, аб’ектаў і матэрыяльных каштоўнасцей.
Праведзеным маніторынгам выяўлены таксама факты неналежнай аховы многіх прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і знаходжання вартаўнікоў на рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення. Так, падчас праверак, арганізаваных у сакавіку-красавіку бягучага года ў ААТ “Сваткі”, “Пруднікі-Агра”, “Занарацкі” Мядзельскага раёна, не было вартаўнікоў на рабочых месцах. А на мехдварах ААТ “Суднікоўскі” Валожынскага раёна і ААТ “Чэрвенскі райаграсэрвіс” вартаўнікі былі на рабочых месцах у нецвярозым стане.
У ААТ “Душава”, “Капыльскі райаграсэрвіс”, “Семежава” Капыльскага раёна, ААТ “Будслаўскае” Мядзельскага раёна, ААТ “Аграсімвал” Пухавіцкага раёна выяўлены  факты допуску да кіравання транспартнымі сродкамі сельгаспрадпрыемстваў вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення. Таксама высветлена, што 30% ворыўных зямель у ААТ “Слабодская зара” і “Зані” Мядзельскага раёна працяглы час не выкарыстоўваюцца па прызначэнні.
Па выніках праверак органамі пракуратуры ў адрас кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, мясцовых выканаўчых органаў вынесена 29 прадстаўленняў, 5 прадпісанняў. 26 фізічных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 8 — да дысцыплінарнай, 3 — да матэрыяльнай на агульную суму 1,3 млн рублёў.
Л. ПАРХІМОВІЧ.
Старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці, саветнік юстыцыі.


19 лiпеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

img_4257 Касцёл у Засвіры   wjx6x-f4hhi 06-012

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси