Пытанне юрысту | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Пытанне юрысту

Ці павінны мне аплаціць бальнічны?

Працую ў арганізацыі па дагаворы падраду ўжо больш двух месяцаў. Ці магу я разлічваць на дапамогу па часовай непрацаздольнасці (бальнічны)?Ці маю  права патрабаваць заключэння са мной працоўнага дагавора?
Дзяніс Іванавіч.  
На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
—  Згодна з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 1995 года № 3563-XII “Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання” грамадзяне, якія працуюць  у юрыдычных асоб альбо індывідуальных прадпрымальнікаў па грамадзянска-прававых дагаворах, належаць дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню.
Пунктам 1.1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2005 года № 314 “Аб некаторых мерах па абароне правоў грамадзян, якія выконваюць работу па грамадзянска-прававых і працоўных дагаворах” устаноўлены абавязак заказчыка (юрыдычнай асобы альбо індывідуальнага прадпрымальніка), прадастаўляючага работу грамадзянам па грамадзянска-прававых дагаворах, па выплаце за іх ва ўстаноўленым парадку абавязковых страхавых узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Такім чынам, у выпадку часовай непрацаздольнасці, якая наступіла ў перыяд дзеяння грамадзянска-прававога дагавора (у перыяд выплаты заказчыкам абавязковых страхавых узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне), дапамога назначаецца і выплачваецца падрадчыку.
Перыяд часовай непрацаздольнасці вызначаецца і сведчыцца лістком непрацаздольнасці.
Аднак заказчык не выплачвае падрадчыку дапамогу, калі часовая непрацаздольнасць наступіла да пачатку альбо пасля заканчэння тэрміну дзеяння дагавора падраду, бо падрадчык належыць дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню з дня заключэння такога дагавора і да дня яго заканчэння.
Што датычыць пытання аб заключэнні з вамі працоўнага дагавора, то тут неабходна ўлічваць спецыфіку дадзенага віду праваадносін. Варта адзначыць, што ў сілу прынцыпу недапушчэння падмены працоўных адносін грамадзянска-прававымі абавязацельствамі, якія ўзнікаюць на аснове дагавораў падраду, у выпадку, калі ва ўмовах вашай працы бачацца  яўныя рысы працоўных адносін (нарміраваны рабочы час, абедзенны перапынак, прэміраванне па выніках працы і г. д.), бакам належыць заключыць працоўны дагавор, і вы маеце поўнае права патрабаваць заключыць з вамі менавіта працоўны дагавор.
 Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.


08 лiпеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах лебедзі на Мястры Касцёл у Шэметава   возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси