Калі лекі, то беларускія

Не так даўно ў аптэках раёна (у цэнтральнай раённай і ў курортным пасёлку) праходзіла рэспубліканская інфармацыйная акцыя, прысвечаная прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў. Падчас яе наведвальнікі аптэк маглі атрымаць кансультацыю ад урачоў па пытаннях прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў і прымянення айчынных лекавых сродкаў, памераць ціск, а таксама даведацца пра лекавыя сродкі, медыцынскія вырабы і іншыя тавары аптэчнага асартыменту, якія вырабляюць у Беларусі. Дарэчы, многія скарысталіся і 15-працэнтнай скідкай на ўвесь аптэчны асартымент тавараў айчыннай вытворчасці. З 18 чэрвеня акцыя мае працяг: ва ўсіх аптэках раёна скідка 15% прадастаўляецца на лекавыя сродкі беларускіх вытворцаў для ўсіх катэгорый грамадзян.
Іна ЯРЧАК.
На здымку: кансультацыйную дапамогу ў цэнтральнай раённай аптэцы № 131 аказваюць рэгіянальны менеджар кампаніі “Лекфарм” Аляксандр Іўкоў, урач-інтэрн цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Валюк і памочнік урача Таццяна Каросцік, на прыёме — мядзяльчанка Галіна Багуцкая.
Фота аўтара.


08 лiпеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

0-178 на Блакітных азёрах        wjx6x-f4hhi возера Мястра

Пабрацімы Мядзела