Пакупкі — аж да ганка | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Пакупкі — аж да ганка

 У РАЁННАЙ газеце “Нарачанская зара” шмат пішуць пра добрых, сумленных людзей. Пра такіх хачу расказаць і я.
Гэта работнікі аўтакрамы Крывіцкага рознічна-гандлёвага прадпрыемства: вадзіцель Мікалай Антонавіч Сіськевіч і прадавец Галіна Іванаўна Роза. Ветлівым абыходжаннем і ўмелым абслугоўваннем яны заслужылі павагу жыхароў вёсак Мілты, Муцеўшчына, Нагаўкі, Рубанікі, Вохабні, Крапіўна, Суднікі, Пугачы.
Прадукты ў аўтакраме заўсёды свежыя, якасныя і разнастайныя. Усе мясцовыя пакупнікі адзначаюць шчырасць і дабрыню прадаўца Галіны Іванаўны. Заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу нямоглым вадзіцель — ім цяжкія пакупкі ён падносіць аж да самага ганка. За гэта Мікалая Антонавіча любяць і паважаюць.
Мы, пакупнікі, удзячны работнікам аўтакрамы за шчырае сэрца і павагу да нас. Жадаем Галіне Іванаўне і Мікалаю Антонавічу поспехаў у іх адказнай і патрэбнай працы.
Я. Жолнер.
Жыхарка вёскі Муцеўшчына.
***
“Наперад — да вяршынь!”
Так называлася спартакіяда, якая нядаўна прайшла  на базе Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра сярод наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Дзве каманды змагаліся за права мацнейшай. А ўдзельнічалі яны ў наступных эстафетах: вядзенне мяча, удар па варотах, “гладкі” бег, бег з перашкодамі, эстафеты з перамяшчэннем са скакалкай і абручом. Усе стараліся як мага лепш справіцца з заданнем. У выніку — перамагло сяброўства. Завяршыліся спаборніцтвы сумеснай гульнёй у піянербол.
Абедзве каманды атрымалі зарад бадзёрасці, цікава правялі вольны час, адпачылі. А яшчэ гэта мерапрыемства паказала, што, каб быць пастаянна ў форме, неабходна займацца спортам, весці здаровы лад жыцця.
А. СІСЬКЕВІЧ,
загадчык аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў Мядзельскага ТЦСАН.


08 лiпеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел Касцёл у Мядзеле  0-178 Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси