Летнія канікулы — без траўматызму

Дзіцячы траўматызм і яго папярэджанне — вельмі важная і сур’ёзная праблема, асабліва ў перыяд летніх канікулаў, калі ў непаўналетніх больш вольнага час, яны часцей знаходзяцца на вуліцы і застаюцца без нагляду. Дарослыя абавязаны папярэдзіць магчымыя рызыкі і абараніць малых ад іх. Работа бацькоў па папярэджанні траўматызму павінна ісці ў двух накірунках: ухіленне траўманебяспечных сітуацый і сістэматычнае навучанне непаўналетніх асновам прафілактыкі траўматызму. Важна пры гэтым не развіць у дзіцяці пачуццё страху, а, наадварот, пераканаць яго, што небяспекі можна пазбегнуць, калі паводзіць сябе правільна.
Часцей за ўсё сустракаецца бытавы траўматызм. Дзеці павінны знаць і выконваць ПДР, калі пераходзяць дарогу. Няшчасныя выпадкі пры яздзе на веласіпедзе з’яўляюцца распаўсюджанай прычынай траўматызму сярод падлеткаў. Таксама небяспечнае і катанне на ролікавых каньках, якое апошнім часам стала вельмі папулярным. Плаванне, акрамя задавальнення, нясе пагрозу жыццю і здароўю дзяцей. Калі малы ў вадзе, не спускайце з яго вачэй, не адцягвайце ўвагу — нават хвіліна можа абярнуцца трагедыяй. Абавязкова растлумачце дзецям, што яны не павінны купацца па адным, а таксама ныраць у незнаёмым месцы. Дарослы, які наглядае за імі, павінен сам умець плаваць, аказваць першую медыцынскую дапамогу, валодаць прыёмамі правядзення штучнага дыхання і непрамога масажу сэрца.
За апошнія 5-6 год усё больш трывалае месца займаюць траўмы, якія атрымліваюць дзеці пры падзенні з вокнаў: ніколі не пакідайце малога без нагляду, устанавіце на вокны блакіратары, каб іх не магчыма было самастойна адкрыць. Памятайце, дзеці абапіраюцца на антымаскітныя сеткі і выпадаюць разам з імі.
Апёкаў таксама можна пазбегнуць, калі ўставіць пліты дастаткова высока або адкручваць ручкі канфорак, каб малыя да іх не даставалі.
Ядавітыя рэчывы, медыкаменты, адбельвальнікі ні ў якім выпадку нельга захоўваць у бутэльках з-пад харчовых прадуктаў, каб дзіця памылкова не выпіла іх. Такія рэчывы неабходна трымаць у шчыльна закрытых маркіровачных кантэйнерах у недаступных месцах. Медыкаменты трэба захоўваць далей ад поля зроку малых. Вельмі важна дарослым самім правільна паводзіць сябе ва ўсіх сітуацыях, дэманстраваць дзецям бяспечны лад жыцця. Памятайце, што прыклад дарослага — для дзіцяці заразлівы.
С. НАДТАЧЭЕВА.
Урач-педыятр Мядзельскай ЦРБ.


08 лiпеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  возера Глубелька від на Мядзел возера Мястра

Пабрацімы Мядзела