Нам пішуць | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Нам пішуць

Вынікам задаволены
У ДВАРЫ, дзе мы жывём, вельмі старая дзіцячая пляцоўка. Пытанне з яе рамонтам і абслугоўваннем ніяк не вырашалася, і я патэлефанавала на “прамую лінію”, якую праводзіў старшыня райвыканкама Анатолій Мар’янавіч Вайнілка. Анатолій Мар’янавіч уважліва выслухаў і сказаў: “Паглядзім, што можна зрабіць”.
 Мы таксама не сядзелі склаўшы рукі. Муж адрамантаваў пясочніцу. Неўзабаве ў нашым двары з’явіліся работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яны замянілі лаўку, пафарбавалі абсталяванне дзіцячай пляцоўкі ў яркія, вясёленькія колеры… 
На “прамую лінію” тэлефанавала я, але задаволены вынікам і ўдзячны Анатолію Мар’янавічу Вайнілку за садзейнічанне ўсе жыхары дома. Цяпер у наш двор прыемна зайсці: хай абсталяванне пляцоўкі і не новае, але выглядае свежанька, акуратна. Асабліва рады дзеці (нават з іншых дамоў прыходзяць гуляць да нас). Будзем падтрымліваць пляцоўку ў добрым стане.
Г. Яковіч.
Жыхарка г. Мядзел.


01 лiпеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Касцёл у Мядзеле  06-012 Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси