Каб не атруціцца

Штогод у Рэспубліцы Беларусь рэгіструецца больш за 10 тысяч выпадкаў захворванняў вострымі кішэчнымі інфекцыямі. З ежай могуць перадавацца ўзбуджальнікі сальманелёз, дызентэрыі, кішэчных вірусаў і іншых захворванняў. Акрамя таго, у харчовых прадуктах або стравах могуць накоплівацца таксіны мікраарганізмаў, якія выклікаюць атручванні. Найбольш небяспечныя прадукты, якія хутка псуюцца, у тым ліку салата (запраўленая смятанай або маянэзам), кандытарскія вырабы з крэмам, стравы з мяса, птушкі, малочныя прадукты. На паверхні дрэнна вымытых фруктаў, агародніны, ягад, зеляніны могуць заставацца ўзбуджальнікі інфекцый. Забруджванне прадуктаў можа адбыцца ў выніку парушэння правілаў асабістай гігіены, транспарціроўкі, захоўвання, рэалізацыі, падчас прыгатавання, кулінарнай і тэрмічнай апрацоўкі.
Трэба звяртаць увагу на тэрміны прыгоднасці, на тое, ці ёсць халадзільнае абсталяванне для захоўвання, ці адпавядаюць умовы захоўвання патрабуемым. У выпадку ўзнікнення сумненняў у якасці тавару, ад пакупкі лепш адмовіцца. Агародніну і фрукты перад ужываннем неабходна добра прамыць пад праточнай вадой. Усе прадукты трэба захоўваць закрытымі ў чыстым посудзе, а тыя, што хутка псуюцца, — у межах дапушчальных тэрмінаў у халадзільніку, гатовыя да ўжывання — асобна ад сырых. Падчас прыгатавання ежы трэба выкарыстоўваць раздзельны посуд і інвентар для сырой і гатовай прадукцыі. Дасканала прамываць і прасмажваць прадукты. Сок, які вылучаецца з мяса, павінен быць празрыстым. Не пакідаць гатовыя стравы пры пакаёвай тэмпературы больш, чым на 2 гадзіны. Не варыць пра запас. Малако, купленае на рынку ў прыватных асоб, выкарыстоўваць у ежу толькі пасля кіпячэння. Утрымліваць у чысціні кухню, посуд, сталовыя прыборы, весці барацьбу з грызунамі, насякомымі.
Аддзел эпідэміялогіі ДУ “Мядзельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.


01 лiпеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12 dsc_5774-3 223_ wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела