Навіны Мядзельшчыны

22 ЧЭРВЕНЯ РК “БРСМ” правёў мітынг памяці на месцы расстрэлу савецкіх актывістаў на беразе Мястра, у якім прынялі ўдзел
выхаванцы спартыўнага лагера СДЮШАР, воіны-інтэрнацыяналісты і члены раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў. Таксама актыўная моладзь Мядзельшчыны прыняла ўдзел у міжнароднай акцыі “Свечка памяці”, запаліўшы лампадкі а палове адзінаццатай вечара на помніку “Партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай” у в. Мікольцы.
 ***
КАНЦЭРТНАЯ праграма Таццяны Хрол “Юбилей в кругу друзей”, якая адбылася 10 чэрвеня ў гарадскім Доме культуры, сабрала поўную залу гледачоў. Акрамя юбіляркі, перад мядзяльчанамі выступілі Ларыса Рабянок, Аляксандр Куцько, Ірына Селязнёва, Вікторыя Ліхач і іншыя.
 ***
НА мінулым тыдні на гарадскім пляжы ў Мядзеле з’явіўся модульны пантон для заходу ў ваду.
 ***
ДА Маці Божай Будслаўскай у гэтым годзе накіроўваюцца 22 пешыя пілігрымкі. Адна з іх (з Баранавічаў) ужо стартавала ў чацвер.
 ***
ЯК паведамілі ў аддзеле загс райвыканкама, у маі на Мядзельшчыне зарэгістравана 8 шлюбаў.
 ***
Работнікі Нарацкай пасялковай бібліятэкі плённа супрацоўнічаюць з наведвальнікамі лагера “Пралеска”, які працуе на
базе пачатковай школы курортнага пасёлка. Выклікала цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак акцыя “Чытаючае лета”, падчас якой прайшла прэзентацыя новых кніг. Запомнілася дзецям і сустрэча з экскурсаводам аптэкарскага саду Наталляй Смятанінай, асабліва прэзентацыя яе ўласнай калекцыі “Насенне і плады раслін свету”.


24 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Адзін камэнтар.    Размешчана ў Навіны

Да запісу Адзін камэнтар

А чаму на афіцыйным узроўні няма аніякіх мітынгаў (і інш.) у памяць ахвяраў “чырвонага” рэжыму?

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 223_ возера Мястра 06-012

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси