З кадэтаў – у мастакі

Зусім нядаўна ў Крывіцкі раённы цэнтр народных рамёстваў прыехаў малады майстар — выпускнік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Дырэктар установы Уладзімір Гаранін хлопцам задаволены:
— Станоўчы малады чалавек. Хоць прайшло яшчэ зусім мала часу, але паказаў сябе з добрага боку. Стараецца, бачна, што жаданне працаваць прысутнічае, таму, лічу, усё ў яго атрымаецца.
З размовы з Аляксандрам даведалася, што нарадзіўся і вырас хлопец у Варонежы. Спрабаваў спачатку звязаць свой лёс з сапраўднай мужчынскай справай — быць выратавальнікам. Таму за плячыма — спецыялізаваны клас, пяць год у кадэцкім корпусе, і нават год у адным з расійскіх тэхнічных ВНУ. Але ў падсвядомасці ў яго былі іншыя мары. Інакш, як растлумачыць, што, у рэшце рэшт, ён аказаўся ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічны каледжы і атрымаў прафесію мастака, выкладчыка па жывапісе са спецыяльнасцю “Мастацкая апрацоўка дрэва”. А да гэтага паспеў стаць рэзчыкам па дрэве і бяросце, станочнікам дрэваапрацоўчых станкоў і майстрам па лозапляценні. Як працаваць з драўнінай, Аляксандр даведаўся яшчэ ў дзяцінстве. Глядзеў на брата бабулі, які быў цесляром, і міжволі спасцігаў азы гэтага майстэрства. Занятак быў у радасць. А меч для гульні, зроблены сваімі рукамі, памятаецца і зараз: колькі ж гонару было! Зараз юнак можа і з мэблі штосьці зрабіць, і мастацкі выраб стварыць. 
— Разьба — работа спакойная і дастаткова манатонная, падчас якой можна расслабіцца, падумаць пра нешта сваё, — дзеліцца думкамі Аляксандр. — Заўсёды цікава зрабіць нешта новае. Вось убачыш у інтэрнэце ці дзе на выставе штосьці арыгінальнае, адразу загараешся стварыць нешта падобнае. А ўжо ў працэсе па-свойму робіш. Словам, справа захапляе.
У планах хлопца зацікавіць дзяцей піраграфіяй ці, прасцей кажучы, выпальваннем па дрэве. Ён кажа, што зараз гэты від дзейнасці набывае другое дыханне. У гэтай тэхніцы, якую яшчэ называюць маляваннем агнём, зараз ствараюцца віртуозныя і вельмі арыгінальныя карціны. Ды і дзяцей гэта больш прываблівае: вынік (малюнак) можна атрымаць куды хутчэй, чым, скажам, драўляны барэльеф. Апошняе патрабуе цярпення, часу, навыкаў. Але менавіта выпальванне можа абудзіць жаданне далей асвойваць майстэрства мастацкай апрацоўкі драўніны: рукі прывыкаюць да прылад, а віртуальныя рэчы, дзякуючы асабістым намаганням, становяцца цалкам рэальнымі. У любым выпадку выпальванне адточвае навык малявання, выпрацоўвае акуратнасць, дробную маторыку рукі і ўседлівасць.
Аляксандр у Крывічах жыве разам з жонкай Кацярынай, вяселле з якой згулялі ў пачатку чэрвеня. Маладым дапамаглі знайсці добраўпарадкаваную кватэру, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аказаў пары матэрыяльную дапамогу. Кацярына таксама хутка прыступіць да работы. З улікам гэтага можна меркаваць, што старт у жыцці маладой сям’і атрымаўся добрым. Далейшае ў многім залежыць ад іх саміх. Майстру ў наступныя гады трэба напрацаваць партфоліа, назапасіць работ, удасканальваць майстэрства. А там, магчыма, і выставу ўдасца арганізаваць (калі не аднаму, дык з некім), каб яго пачалі пазнаваць.  Прыгажосць не павінна пыліцца дзесьці на паліцах, яна накіравана прыносіць людзям радасць. У прыватнасці, так лічыць Аляксандр, які, калі і не стане другім Альбрэхтам Дзюрэрам, то свае вяршыні пакарыць.
Іна ЯРЧАК.
На здымку: малодшы навуковы супрацоўнік Крывіцкага раённага цэнтра народных рамёстваў Аляксандр Ільін за работай.
Фота аўтара.


24 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Кадры, Моладзь

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        від на Мядзел _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси