26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры

Гарант законнасці і парадку
Дзень работнікаў пракуратуры адзначаецца ў нашай краіне васемнаццаты раз. Падставай для гэтага стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”. А ўвогуле  гісторыя свята бярэ пачатак з 26 чэрвеня 1922 года, калі на трэцяй сесіі ЦВК Беларускай ССР, з мэтай ажыццяўлення нагляду за выкананнем законаў і барацьбы са злачыннасцю, было прынята Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і зацверджана Дзяржаўная пракуратура ў складзе Народнага Камісарыята Юстыцыі.
Сёння, як і амаль стагоддзе таму, пракуратура прызначана абараняць дзяржаву ад нядобрасумленных, парушаючых закон грамадзян, а саміх грамадзян — ад несправядлівасці з боку дзяржавы.
Пракуратура — адзін з важнейшых праваахоўных органаў. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь на Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваных яму пракурораў ускладаецца нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў, іншых нарматыўных прававых актаў міністэрствамі і іншымі падведамаснымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь органамі, мясцовымі прадстаўнічымі і выканаўчымі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, грамадскімі аб’яднаннямі, службовымі асобамі.
Законнасць і правапарадак… Гэтыя словы мы часта чуем па радыё і тэлебачанні, чытаем на старонках газет. І, сапраўды, як аснова нармальнага жыцця грамадства і яго членаў, законнасць, гэта значыць, безумоўнае і няўхільнае выкананне прававых прадпісанняў, з’яўляецца важнейшым складаючым  элементам прававой дзяржавы. А яшчэ гэта праяўленне сталасці грамадства, прыкмета яго стабільнасці, росквіту і дабрабыту.
Пракуратурай раёна ў мінулым годзе практычна па ўсіх накірунках жыццядзейнасці выяўляліся парушэнні. Выдаваліся акты рэагавання, згодна з якімі службовыя асобы прымалі меры па ўхіленні названых недахопаў. Акрамя таго, вінаватыя, у адпаведнасці з заканадаўствам, неслі пакаранне за дапушчаныя парушэнні.
Працаздольнасць пракуратуры раёна залежыць ад калектыву, які тут працуе. Можна з упэўненасцю сказаць, што ў нас, на Мядзельшчыне, служаць сапраўдныя прафесіяналы, якія з  годнасцю нясуць званне абаронцаў закона і надзейна стаяць на яго варце, для якіх пачуццё абавязку, справядлівасць і прынцыповасць з’яўляюцца важнейшымі якасцямі.
Віншую супрацоўнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесіянальным святам! Ад душы жадаю здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму, поспехаў у служэнні Радзіме!
А. ГАВЕТА.
В. а. пракурора раёна, малодшы саветнік юстыцыі.


24 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_ Царква ў Слабадзе Лебедзі на Нарачы     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси