Удзячны за дапамогу

Нядаўна медыцынскія работнікі адзначылі сваё прафесіянальнае свята. Пераканана, што многія з іх пачулі нямала цёплых слоў у свой адрас. І гэта цалкам апраўдана, бо кожны, хто сутыкнуўся з хваробай, шчыра ўдзячны ўрачам, медыцынскім сёстрам за падтрымку і дапамогу.
Мне ж сёння хочацца ўзгадаць медыкаў з глыбінкі, якія не лічацца з асабістым часам і сумленна выконваюць свае абавязкі. І, найперш, калектыву Княгінінскай амбулаторыі на чале з Алай Васільеўнай Кудашавай — выдатным спецыялістам, чулым і спагадлівым чалавекам. Толькі добрае можна сказаць пра фельчара Іну Рамуальдаўну Антановіч, медыцынскую сястру Таццяну Іосіфаўну Андрон, іншых медыкаў гэтай лячэбнай установы. Словы ўдзячнасці заслугоўваюць таксама работнікі хуткай медыцынскай дапамогі Крывіцкай участковай бальніцы. Сапраўды прыемна, што не толькі ў сталіцы, раённым цэнтры, але і побач з намі жывуць і працуюць прафесіяналы, верныя клятве Гіпакрата, якія свае абавязкі выконваюць граматна, з душой.
На жаль, за апошні год даволі часта звярталася за медыцынскай дапамогай у Княгінінскую амбулаторыю і на пост хуткай медыцынскай дапамогі ў Крывіцкую ўчастковую бальніцу. Да гонару нашых медыкаў, яны заўсёды аказваюцца на вышыні. На выклікі прыязджаюць своечасова, дзейнічаюць кваліфікавана. І не толькі аказваюць прафесіянальна патрэбную медыцынскую дапамогу, але і знаходзяць словы падтрымкі як для хворага чалавека, так і для яго блізкіх.
Шаноўныя медыкі! Нізкі паклон вам за бескарыслівую, самаадданую працу! Здароўя вам моцнага, поспехаў, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага на рабоце і ў жыцці. Ведайце, што мы любім вас і глыбока паважаем.
Л. КУЛЕШ.
в. Пашкоўшчына.


24 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

dsc_5774-3 0-178  возера Мястра  Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела