25 чэрвеня — Дзень вынаходніка і рацыяналізатара | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

25 чэрвеня — Дзень вынаходніка і рацыяналізатара

Чалавек творчай думкі
СВЕТ немагчыма ўявіць без людзей, якія кожную хвіліну спрабуюць палепшыць наша жыццё, аблегчыць быт, адкрыць новыя гарызонты. Штогод напрыканцы чэрвеня ў нашай краіне ўшаноўваюць тых, у каго, як кажуць, залатыя рукі. Гэта яны мадэрнізуюць вытворчыя працэсы, удасканальваюць тэхніку і прыстасаванні, даюць «другое жыццё» асобным вузлам і дэталям. Гэта людзі творчай думкі, якія заўсёды знаходзяцца ў пошуку чагосьці новага, прагрэсіўнага. Дзякуючы іх намаганням удаецца сэканоміць матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы. Такія людзі ёсць практычна ў кожным калектыве. Не з’яўляюцца выключэннем і работнікі Мядзельскага раёна газазабеспячэння.
— Асабовыя рацпрапановы ў нас не праходзяць. Мы працуем строга ў адпаведнасці з інструкцыямі. Самі разумееце, газ — выбухованебяспечная рэч. І тут ніякая самадзейнасць недапушчальная, — гаворыць галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Чарняўскі. — Але таленавітых, адораных, людзей творчай думкі хапае. Сярод іх магу назваць вадзіцеля аварыйна-дыспетчарскай службы Мікалая Роўду. Адказны, старанны, руплівы чалавек. Аўтамабіль «Газель», на якім ён працуе, заўсёды ў спраўным стане і ў любую хвіліну гатовы даставіць аварыйную брыгаду па вызначаным адрасе. Калі і здараецца якая-небудзь паломка, тэхніка ёсць тэхніка, Мікалай Мікалаевіч праявіць кемлівасць і верне аўтамабіль у строй.
Як расказаў Мікалай Роўда, пяты год ён працуе ў газавай службе раёна. А да гэтага шчыраваў вадзіцелем у ААТ «Мядзелаграсэрвіс». Правы атрымаў яшчэ ў 1977 годзе. З таго часу ён неразлучны з тэхнікай.
Жыве Мікалай у Мядзеле, у прыватным доме. Таму клопатаў хапае. А каб аблегчыць працу, змайстраваў трактар. Зараз узараць участак ці тую бульбу пасадзіць — праблемы вялікай няма.
— У Трыданах ёсць цешчын дом. Там таксама сядзіба павінна быць дагледжанай. Падтрымліваць парадак дапамагае тэхніка, — кажа Мікалай Мікалаевіч.
— Якую сам змайстраваў? — удакладняю.
— Так, — пагаджаецца ён.
— Як бавіце вольны час? — пытаюся.
— Яго практычна няма. А ў большасці ў майстэрні, — усміхнуўшыся, адказаў суразмоўца.
— Там у яго шмат самаробных прыстасаванняў, якія дапамагаюць вырашаць шматлікія жыццёвыя задачы, — дадае Аляксандр Чарняўскі.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымку: вадзіцель АДС раёна газазабеспячэння Мікалай Роўда.
Фота аўтара.


24 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы 0-170 Царква ў Слабадзе на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси