Парады пілігрыму

Перад тым, як адправіцца ў шлях, неабходна падумаць, ці дазваляе ваша здароўе вытрымліваць працяглыя пераходы. Асабліва ўважліва трэба аднесціся да парад урача людзям з хранічнымі захворваннямі, цяжарным жанчынам і асобам з малалетнімі дзецьмі.
У дарозе патрэбна мець пры сабе аптэчку. У яе пакладзіце бактэрыцыдны лейкапластыр, бінт, вату, ёд, зялёнку, болесуцішальныя, сардэчна-сасудзістыя сродкі, а таксама ад нястраўнасці, укусаў насякомых, антыалергенныя прэпараты, крэмы для догляду за скурай і засцерагаючыя ад сонца і, вядома ж, лекі, якімі карыстаецеся штодзённа. Вазьміце з сабой цёплае і зручнае адзенне, абутак, якія не прапускаюць ваду, зменную ніжнюю бялізну, шкарпэткі, галаўны ўбор, сонцаахоўныя акуляры, прадметы асабістай гігіены: зубную шчотку, пасту, мыла, ручнік, вільготныя сурвэткі. Ноша павінна адпавядаць вашаму ўзросту і трэніроўцы.
Самае галоўнае — не намазоліць ногі. Але калі ўсё ж такі гэта здарылася, неабходна апрацаваць пашкоджанае месца, надрэзаць скурны вадыр прадэзынфіцыраванымі нажніцамі, выціснуць чыстымі рукамі вадкасць і, не зрываючы скуру, памазаць дэзынфіцыруючымі сродкамі. Затым пакласці зверху мяккую пракладку ці тампон і забінтаваць альбо заклеіць лейкапластырам. Крывавыя пацёртасці апрацаваць марганцоўкай ці перакісам вадароду.
Падчас падарожжа неабходна выконваць адпаведныя правілы пражывання, харчавання і культурнага адпачынку. Пажадана загадзя паклапаціцца пра начлег — у жылых дамах ці грамадскіх пабудовах альбо ў палатцы з двайным дном. Для харчавання патрэбна выкарыстоўваць прадукты гарантаванай якасці, якія не хутка псуюцца і не патрабуюць асаблівых умоў захоўвання: кансервы, крупы, макарону, гародніну, фрукты. Ваду трэба браць з сабой  бутэляваную альбо набіраць толькі з чыстых даследаваных крыніц. Можна карыстацца сокамі, морсам, напіткамі ў заводскай упакоўцы. А вось кока-колу, газіраваныя і каляровыя напіткі піць не рэкамендуецца.
Для папярэджання сонечных і цеплавых удараў пажадана апранаць адзенне з лёгкіх і натуральных тканін, мець галаўны ўбор. Каб пазбегнуць сонечных апёкаў, змазвайце адкрытыя ўчасткі скуры крэмам ад загару, а ў перыяд з 11.00 да 16.00 лепш усяго карыстайцеся вопраткай, якая закрывае ўсё цела. Патрэбна больш ужываць вадкасці, а ад алкагольных напояў раю ўстрымацца.
У ходзе адпачынку неабходна быць асцярожнымі, не кантактаваць з жывёламі, у тым ліку дамашнімі. Калі вас укусіла, абадрала ці проста абслініла кошка ці сабака, прамыйце пашкоджанае месца вадой з мылам. Неадкладна звярніцеся да ўрача, каб правесці, у выпадку неабходнасці, прышчэпкі супраць шаленства. Каб пазбегнуць укусаў гадзюк, камароў, мошак, кляшчоў, не хадзіце па зарослых лясных масівах, высокай траве. У вячэрні і начны час карыстайцеся ліхтарыкамі. Калі ж вас укусіў клешч, дастаньце яго з дапамогай ніткі, накінуўшы на месца ўкусу вузялок і круцячы яго супраць гадзіннікавай стрэлкі, затым гэта месца змажце ёдам ці іншым дэзынфіцыруючым сродкам. Рэкамендуецца прыняць дзве таблеткі доксіцыкліну.
Патрэбна памятаць і аб правілах асабістай гігіены. Старанна мыйце рукі перад ежай і асабліва пасля наведвання туалета. Карыстайцеся чыстым посудам. Не ўжывайце нямытыя фрукты і гародніну. Не грызіце пазногці, не піце брудную ваду, засцерагайце ежу і ваду ад мух і іншых насякомых. Своечасова выкідайце харчовыя адыходы. Усе гэтыя меры перасцярогі дапамогуць пазбегнуць атручвання і дызентэрыі. Пры ўзнікненні гарачкі, ванітаў, рвоты, вадкага стула, кашлю, ацёкаў, высыпання неадкладна звяртайцеся за медыцынскай дапамогай. Памятайце: ваша здароўе — у вашых руках!
Т. АЎСЯНІК.
Інструктар-валеолаг Мядзельскай ЦРБ.


23 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  wjx6x-f4hhi 0-170 223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси