Незабыўнае | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Незабыўнае

У СЕРАДУ ў Беларусі адзначалі сумную дату — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Гэты дзень болем адгукаецца ў нашых сэрцах, бо наш народ прынёс на алтар Вялікай Перамогі непамерную цану — у часы ваеннага ліхалецця загінуў кожны трэці беларус. Наша рэспубліка адна з першых у Савецкім Саюзе сустрэлася з бесчалавечнай гітлераўскай агрэсіяй, паўстала на абарону нашай агульнай Радзімы і адчула горыч страт. Імёны загінуўшых воінаў, партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў беражліва захоўваюць мемарыяльныя пліты помнікаў, абеліскі, стэлы і вечная людская памяць. У гэты дзень мы зноў і зноў узгадваем гераічных абаронцаў, усіх тых, хто загінуў на палях бітваў, на акупіраваных тэрыторыях і ў варожых канцлагерах, усіх, чые жыцці абарвала вайна.
18 чэрвеня гэтага года члены маладзёжнага савета раённага аб’яднання прафсаюзаў наведалі памятныя месцы нашага краю, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны: помнік на месцы расстрэлу мірных жыхароў, падпольшчыкаў на беразе возера Мястра, брацкую магілу воінаў Чырвонай арміі, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў у Мядзеле, помнік на месцы расстрэлу мірных жыхароў за ракой Дробня, брацкую магілу мірных жыхароў каля возера Баторына. Паход суправаджаўся невялікім экскурсам у трагічныя падзеі мінулай вайны на Мядзельшчыне, драматычныя гісторыі кожнага сумна памятнага месца. Удзельнікі гэтага невялікага паходу ўсклалі да помнікаў сціплыя палявыя кветкі, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых, якія змагаліся за наш светлы мірны дзень.
Імёны бязвінна замучаных і знішчаных фашыстамі людзей назаўсёды застануцца ў нашай памяці. І самае малое, што можам зрабіць дзеля іх, з павагай да подзвігу нашых слаўных і дарагіх ветэранаў, гэта памятаць…
С. ЧАРНЯЎСКАЯ.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.


23 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Мястра Рэчка Нарачанка        лебедзі на Мястры 84

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси