“Балючая памяць душы”

Так называлася паэтычная кампазіцыя, прымеркаваная да семдзесят пятай гадавіны з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яе падрыхтавалі і правялі вучні гімназіі-інтэрната, якія адпачывалі ў  летнім аздараўленчым лагеры “Медыя холдынг “Рубікон”.
На фоне жалобнай мелодыі Вадзім Валасевіч узгадвае верш І. Скурко “Скрыжаванні вайны”:
“Трывожныя леты і зімы
     І сёння прыходзяць у сны,
     Балючыя раны Радзімы
     І скрыжаванні вайны.
     Мы рана надзелі шынелі, —
     Гулі над зямлёй перуны.
      І гінулі мы, і мужнелі
      На скрыжаваннях вайны”.
Вядучыя мерапрыемства  Каця Гоман і Вячаслаў Кундра коратка нагадалі пра трагічныя падзеі мінулай вайны ў нас на Мядзельшчыне, пра прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія апранулі вайсковыя шынялі і ваявалі на фронце, у партызанскіх атрадах, працавалі ў армейскіх газетах. Менавіта ў рэдакцыю газеты “За Савецкую Беларусь” накіравалі Максіма Танка, хоць ён запісаўся ў народнае апалчэнне і чакаў адпраўкі на фронт. Пра лёс Яўгена Іванавіча і яго сям’і ў гады вайны расказала Даша Жыхар, якая жыве на малой радзіме паэта ў Сватках. З непаўторнымі танкаўскімі радкамі прысутных пазнаёмілі Саша Вярбіцкі, Даша Церашкевіч, Мікіта Балюк, Лера Шабовіч.
Вайна вірыла ў вогненным запале.
Быў баль снягоў і халадоў зімы.
Няхай сабе нас моцна не чакалі,
 Ды ў гэты свет пастукаліся мы.
                                         (М. Дукса)
Наступная старонка кампазіцыі прысвячалася дзецям вайны, на долю якіх выпала нямала суровых выпрабаванняў. Дзецям, што нарадзіліся перад вайной, альбо ў яе гады, ніколі не вырвацца з жорсткіх абдымкаў ваеннага ліхалецця. Аповед пра няпросты лёс паэтаў-землякоў Аркадзя Нафрановіча, Яўгена Шабана, Мечыслава Шаховіча, Іосіфа Скурко павялі Насця Станілевіч, Люда Казлова,  Даша Церашкевіч, Слава Кундра, Лера Шабовіч. Вершы вышэй згаданых аўтараў прачыталі Юля Церашкевіч, Насця Якубоўская, Лёша Багуцкі.
Не бачыў я праклятай той вайны.
Чаму ж яна ў мае прыходзіць сны?
Чаму ў мяне страляе аўтамат?
Я ж чуў пра гэта толькі ад салдат.
Такое толькі бачыў у кіно.
 Але чаму мне сніцца ўсё адно?
                                    (М. Шабовіч)
Нямала паэтычных твораў пра вайну складзена і нашымі землякамі, якія нарадзіліся ўжо ў мірны час. Са шчымліва-неспакойнымі радкамі ўраджэнцаў Мядзельшчыны Міколы Шабовіча і Тамары Кручэнкі пазнаёмілі Саша Місуна, Насця Станілевіч, Даша Церашкевіч.
Шмат гадоў мінула з той далёкай пары. Дзякаваць Богу, ужо не адно пакаленне вырасла ў мірны час. Але, напэўна, няма той сям’і, якую б не закранула рэха мінулай вайны. Калі мы разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Вікторыяй Вячаславаўнай Сяклюцкай рыхтавалі гэту кампазіцыю, яе ўдзельнікі, а іх было паўтара дзясятка, узгадвалі пра сваіх продкаў — удзельнікаў вайны. А гэта вельмі важна, каб усе мы не толькі памяталі пра цану перамогі, але і спрыялі таму,
“Каб больш дарвацца да ўлады
Нідзе фашысты не маглі.
І людзі без грызні і звады
Вялі свой рэй на ўсёй зямлі”.
                                 (А. Нафрановіч)
Застаецца дадаць, што музычнае забеспячэнне вечарыны зрабілі Павел Акуневіч, Уладзімір Драгун, Іван Макіеў. Электронную прэзентацыю падрыхтаваў А. В. Дзевялтоўскі.
Л. НЕСЦЯРОВІЧ.
Бібліятэкар гімназіі-інтэрната г. Мядзела.


23 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-170 _dsc1133-3 Рэчка Нарачанка        Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела