“Прыазёрны” на вышыні!

АДЗІН раз у кожныя пяць гадоў праводзіцца дзяржаўная атэстацыя курортных устаноў. Вось і нядаўна спецыяльная рэспубліканская камісія прыняла рашэнне прысвоіць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю санаторыю «Прыазёрны».
Каб атрымаць яе, здраўніцы неабходна было набраць пэўную колькасць балаў. Камісія ацэньвала такія крытэрыі, як арганізацыя харчавання і вольнага часу, умовы пражывання, прадастаўленне лячэбна-рэабілітацыйных і аздараўленчых паслуг, наяўнасць вынікаў медыцынскай дзейнасці, правядзенне навукова-даследчай работы, адпаведнасць матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацыі яе статуту і ўстаноўленаму профілю, тэхнічны стан будынкаў і пабудоў, арганізацыя спартыўна-аздараўленчай работы, экалагічны стан рэгіёну, адсутнасць абгрунтаваных скаргаў (па выніках службовых расследаванняў).
Па ўсіх крытэрыях санаторый набраў дастатковую колькасць балаў і атрымаў вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Калектыў здраўніцы будзе рабіць усё магчымае, каб і надалей адпавядаць высокаму прызнанню дзейнасці, каб кожны адпачываючы жадаў зноў і зноў прыехаць менавіта сюды.
Наш кар.


23 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Курорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

    Паруснікі                          Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела