Варыянт з крымінальна-прававой кампенсацыяй

СУД падчас асуджэння з адтэрміноўкай выканання пакарання можа ўскласці на асуджанага, акрамя іншага, абавязак у вольны ад работы і (ці) вучобы час выканаць грамадска карысныя работы ў аб’ёме да ста дваццаці гадзін (у адпаведнасці з уступіўшымі ў сілу з 28 студзеня 2015 года змяненнямі ў Крымінальным кодэксе, унесенымі Законам ад 5 студзеня 2015 года № 241-З). Гэта тычыцца і асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання. Акрамя гэтага, суд можа абавязаць асуджанага выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры ад трыццаці да ста базавых велічынь на працягу шасці месяцаў пасля ўступлення прысуду ў законную сілу.
Пракуратурай вобласці праведзена абагульненне практыкі прымянення судамі вобласці ўказаных інстытутаў крымінальна-прававой кампенсацыі і грамадска карысных работ, а таксама вынікаў іх выканання за 2015 год і 4 месяцы 2016 года. Па выніках абагульнення высветлена, што правам ускласці на асуджанага абавязак выплаціць крымінальна-прававую кампенсацыю суды скарысталіся па 26-ці справах у адносінах да 34-х асуджаных, у тым ліку ў адносінах да аднаго непаўналетняга. Найбольш часта гэты абавязак ускладаўся па справах, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх: крадзяжы, угон транспартных сродкаў, ухіленне ад уплаты падаткаў і збораў, незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, хуліганства, распаўсюджанне парнаграфіі.
Калі асуджаны з умоўным непрымяненнем пакарання, нягледзячы на афіцыйнае папярэджанне, не выконвае ўскладзены на яго абавязак у вызначаны тэрмін выплаціць крымінальна-прававую кампенсацыю, яго могуць накіраваць для адбывання прызначанага пакарання.
Па ўсіх справах, у якіх па стану на 1 красавіка бягучага года выйшлі тэрміны выплат прызначанай па прыгаворах крымінальна-прававой кампенсацыі, яна выплачана ў поўным аб’ёме.
Правам ускласці на асуджанага абавязак выканаць грамадска карысныя работы ў аб’ёме да 120-ці гадзін суды скарысталіся па 45-ці справах у адносінах да 55-ці абвінавачваемых, у тым ліку ў адносінах да 11-ці непаўналетніх. Найбольш часта пазначаны абавязак ускладаўся па справах аб злачынствах, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх. Калі такія асуджаныя, нягледзячы на афіцыйнае папярэджанне, не выконваюць ускладзены на іх абавязак, іх могуць накіраваць на адбыванне прызначанага пакарання. Але такія справы судамі вобласці ў пазначаны перыяд не разглядаліся.
А. САВАНОВІЧ.
Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці,  малодшы саветнік юстыцыі.


23 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел возера Глубелька 06-043 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела