Злачынства супраць інтарэсаў службы

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да намесніка старшыні Валожынскага райвыканкама.
Па даных следства, службовая асоба, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, у перыяд з ліпеня 2010 года па лістапад 2013 года ўчыніла шэраг асабліва цяжкіх злачынстваў супраць інтарэсаў службы.
Кіраўнік, дзейнічаючы ў асабістых інтарэсах, неаднаразова прымаў узнагароджанні ў выглядзе грашовых сродкаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей ад прадстаўнікоў розных камерцыйных арганізацый за лабіраванне іх інтарэсаў, звязаных з ажыццяўленнем камерцыйнай дзейнасці і перавагай перад іншымі суб’ектамі гаспадарання ў заключэнні дагавораў падраду на выкананне будаўнічых работ на размешчаных у раёне аб’ектах. 
У ходзе расследавання крымінальнай справы выяўлена 9 фактаў супрацьпраўнай дзейнасці. Сума ўрону за адзначаны перыяд склала парадку 700 мільёнаў рублёў.
Абвінавачванне былому кіраўніку прад’яўлена па частцы 3 артыкула 430 (атрыманне хабару)  і па частцы 3 артыкула 426 (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі  Беларусь. Абвінавачваемы знаходзіцца пад вартай.
У Валожынскі райвыканкам накіравана прадстаўленне аб ухіленні выяўленых у ходзе расследавання парушэнняў заканадаўства і іншых абставін, якія сталі прычынай бескантрольнага ажыццяўлення абвіначваемым службовых паўнамоцтваў і незаконнага абагачэння.
Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Т. БЕЛАНОГ.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці.


23 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 06-012 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела