Сонца, хвалі і пясок…

“Ура, лета!” — крычаць нашы дзеці. Яны ўяўляюць мора, пясок, розныя гульні, сонца, а вось перад бацькамі паўстае пытанне: “Як зрабіць адпачынак бяспечным?”.
Сонечнае святло дапамагае не толькі правільна развівацца, але і прадухіляе распаўсюджаную немач —  рахіт. Аднак празмернае прабыванне пад сонечнымі промнямі можа нашкодзіць. Найбольш карысны рассеяны цянёк (пад лістотай дрэў або карункавым парасонікам). Пад прамым праменнем можна знаходзіцца толькі раніцай (да 10-11 гадзін) або вечарам (пасля 17.00).
Сонечныя ванны трэба пачынаць з 10-15 хвілін у суткі, працягласць працэдуры складае не больш 3 хвілін. Абавязкова павінен быць галаўны ўбор. Дзіця перад выхадам на сонца неабходна напаіць (можна морсам, зялёным чаем, травянымі адварамі з шыпшыны), а вось ужываць кока-колу, сокі, есці марожанае ў спёку не варта, бо ў іх шмат цукру.
Водныя працэдуры, як і паветрана-сонечныя, патрабуюць пэўных правілаў: час прабывання ў вадзе не павінен перавышаць 20 хвілін, пры тэмпературы вады не халадней за 20-22 градусы. На пачатковым этапе малы можа знаходзіцца ў вадзе не больш за 10 хвілін. Пасля гэтых працэдур яго трэба абмыць чыстай водаправоднай вадой, затым выцерці мяккім сухім махровым ручніком.
Адно з засмучэнняў лета — сонечны апёк. Даступнымі для лячэння ў хатніх умовах з’яўляюцца апёкі І ступені (пачырваненне, боль, запаленне). Існуе мноства народных сродкаў ад апёкаў: вельмі эфектыўныя мякаць гарбуза, нацёртая на дробнай тарцы сырая бульба або морква, маса пацісканых чарніц або суніц. Наносяць яе на апечаную паверхню і пакрываюць марлевай павязкай. Ёсць рэкамендацыі па прыкладанні лушпіння варанай у мундзіры бульбы. Абкладванні трымаюць 8-10 гадзін, потым змазваюць адварам з травы крапівы, кветак наготкаў, аеру або сыроваткай кіслага малака. З медыкаментозных сродкаў можна выкарыстоўваць 5% сінтаміцынавую эмульсію, мазь “Леваміколь” і іншыя.
Летам павялічваецца верагоднасць парэзацца або загнаць стрэмку пад пазногцевае ложа, а ўжо пра ранкі, сінякі і гаварыць няма чаго.  Бацькам жа неабходна прадухіліць пашкоджанні пяшчотнай скуры дзіцяці. Пры парэзах трэба апрацаваць ранку растворам 3% перакісу вадароду або слабым растворам марганцоўкі. Змазаць скуру вакол ранкі ёдам. Накласці бактэрыцыдны пластыр або павязку, якую трэба мяняць кожны дзень з абавязковай апрацоўкай раны. Калі дзіцяці моцна баліць, рана глыбокая або парэз на твары — рэкамендуем звярнуцца за дапамогай да ўрача.
Летам дзеці сутыкаюцца яшчэ з адной праблемай — хваробай брудных рук. Не забывайце нагадваць ім пра гэта.
С. НАДТАЧЭЕВА.
Урач-педыятр Мядзельскай ЦРБ.


23 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12 dsc_5774-3 _06-040

Пабрацімы Мядзела